Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР другога склікання адбыліся 9 лютага 1947 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраны 371 дэпутат.

Перадгісторыя У лістападзе 1946 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прызначыў дату першых пасляваенных выбараў на 9 лютага 1947 года і зацвердзіў новае Палажэнне аб выбарах. Узроставы цэнз быў павышаны да 21 годаСборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР, т. І, С. 77.. У спіс для галасавання ўключаўся толькі адзін кандыдат.

Вынікі

У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 4 436 096 (99,97 %) зарэгістраваных выбаршчыкаў. За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,57 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР другога склікання былі абраныя 371 дэпутаты: 128 працоўных (34,5 %), 122 сяляніна (32,9 %). 285 дэпутатаў былі членамі КП(б) Б. Сярод дэпутатаў былі 257 беларусаў, 84 рускіх, 15 украінцаў і 15 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. 26,6 % дэпутатаў (98 чалавек) складалі жанчыныПервая сессия Верховного Совета Белорусской ССР (12—14 марта 1947 г.). Стенографический отчет. , 1947. С. 16—20..

Катэгорыя:Выбары ў СССР Катэгорыя:Парламенцкія выбары ў Беларусі Катэгорыя:Люты 1947 года Катэгорыя:1947 год у Беларусі Катэгорыя:Выбары 1947 года Катэгорыя:Падзеі 9 лютага