Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР пятага склікання адбыліся 1 сакавіка 1959 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраныя 407 дэпутатаў.
Вынікі
У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 5 334 105 зарэгістраваных выбаршчыкаў (99,98 %). За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,92 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР пятага склікання былі абраныя 407 дэпутатаў, у тым ліку 225 працоўных і сялян (55,3 %), 149 жанчын (36,6 %). 278 дэпутатаў былі членамі або кандыдатамі ў члены КПБ. Сярод дэпутатаў былі 319 беларусаў, 69 рускіх, 13 украінцаў і 6 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцейПервая сессия Верховного Совета Белорусской ССР пятого созыва (7—9 апреля 1959 г.). Стенографический отчет. , 1959..
Катэгорыя:Выбары ў СССР Катэгорыя:Парламенцкія выбары ў Беларусі Катэгорыя:Сакавік 1959 года Катэгорыя:1959 год у Беларусі Катэгорыя:Выбары 1959 года Катэгорыя:Падзеі 1 сакавіка