2-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава — партызанская брыгада, створаная ў Расонскім раёне ў лістападзе 1943 года, на базе атрадаў імя Молатава (арганізаваны ў чэрвені 1942 года), «Бясстрашны» (чэрвень 1942), імя Ватуціна (ліпень 1943). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смаргонскага, Куранецкага, Маладзечанскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (506 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад У склад брыгады ўваходзілі: 1-ы партызанскі атрад імя Молатава; 3-і партызанскі атрад «Бясстрашны»; 5-ы партызанскі атрад імя Ватуціна; 7-ы партызанскі атрад імя Жукава.
Камандаванне Камандзіры А. А. Астрэйка; А. П. Аўсяннікаў.
Камісар В. І. Данаў.
Начальнік штаба М. І. Філіпаў
Гісторыя Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на шашэйных і грунтавых дарогах. Правялі рэйд з Расонскага ў Смаргонскі раён. У лютым 1944 года правялі бой з нямецкай паліцыяй. У сакавіку 1944 года ўдзельнічалі ў баі супраць гарнізона вёскі Кабыльнік. У чэрвені 1944 года на чыгунцы Смаргонь — Маладзечна падарвалі больш за 630 рэек. Да прыходу Чырвонай Арміі вызвалілі вёску Войстам, пабудавалі 12 мастоў, 2 пераправы. 4 ліпеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе