Васіль Пятровіч Аляксееў (Вася Аляксееў; 22 снежня 1896, — ) — адзін з заснавальнікаў юнацкіх камуністычных арганізацый у Расіі.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага. З 1911 года працаваў токарам на Пуцілаўскім заводзе. Член РСДРП з 1912 года. У 1917 годзе член Нарвска-Петергофскага РК РСДРП(б), член Петраградскай рады. Адзін з заснавальнікаў «Сацыялістычнага саюза рабочай моладзі» ў Петраградзе, член, затым старшыня Петраградскага камітэта гэтага саюза, рэдактар часопіса «Юны пралетар». Дэлегат VI з’езда РСДРП(б), на якім выступіў па пытанні «Аб саюзах моладзі».
У час Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ўзначаліў тройку Петраградскага камітэта Саюза па каардынацыі дзеянняў Саюза са штабам Чырвонай Гвардыі, удзельнічаў у штурме Зімняга палаца. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі старшыня народна-рэвалюцыйнага суда Нарвска-Пецяргофскага раёна, у 1918 годзе намеснік старшыні Петраградскай акруговай рады народных суддзяў. З траўня 1919 г. ваяваў супраць войскаў Юдзеніча ў якасці кулямётчыка на бронецягніку № 44 імя В. Валадарскага, з лістапада таго ж года быў старшынёй Гатчынскага рэўкама.
Памёр ад сыпнога тыфа. Пахаваны на Красненькіх могілках.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Дэлегаты VI з’езда РСДРП Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Памерлі ад сыпнога тыфу