Дэніз Гамзе Эргювен (, нар. , ) — турэцка-французская рэжысёрка.

Нарадзілася ў Анкары. Атрымала ступень магістра па гісторыі ў Яганэсбургу, а потым вывучала кінематаграфію ў французскай кінашколе la Femis. Яе дыпломная праца «Кропля вады» была абрана для паказаў на шматлікіх фестывалях, уключаючы конкурс студэнцкіх прац на Канскім МКФ і МКФ у Лакарна, дзе ганаравалася прызам. Сцэнарый першага поўнаметражнага фільма Дэніз напісала супольна з Аліс Вінакур. У 2014 годзе карціна была знята, а ў 2015 была запрошана ў паралельны конкурс прэстыжнай секцыi «Двухтыднёвік рэжысёраў» Канскага МКФ.

Выбраная фільмаграфія 2015 — Мустанг

Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі