Андрэй Вікенцьевіч Зыгмантовіч (нар. , г. Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і футбольны трэнер. Майстар спорту СССР (1982).
Клубная кар’ера Правёў дзевяць матчаў за нацыянальную каманду Беларусі, а таксама 36 матчаў за нацыянальную СССР, у складзе якой узяў удзел у фінальным турніры чэмпіянату свету ФІФА 1990 года. Паўабаронца выступаў за футбольныя клубы «Дынама» Мінск, «Гронінген» (Нідэрланды) і «Расінг» Сантандэр (Іспанія). Двойчы ў 1992 і 1994 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам Рэспублікі Беларусь.
У якасці трэнера працаваў у «Нафтан» Наваполацк, «Дынама» Мінск", МТЗ-РІПА (Мінск), «Коўна», «Сібір-2» і «Рух» (Брэст). У перыяд з 2004 да 2007 года ўзначальваў адну з юнацкіх нацыянальных каманд Беларусі, затым з 2012 да 2014 года ўваходзіў у штаб Георгія Кандрацьева ў нацыянальнай камандзе краіны. У лістападзе 2014 года ў паядынках супраць Іспаніі ды Мексікі выконваў абавязкі галоўнага трэнера зборнай.
У 2020 годзе стаў галоўным трэнерам нацыянальнай каманды U-19 БеларусіАндрэй Зыгмантовіч узначаліў юніёрскую нацыянальную каманду Беларусі ў футболе .
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гронінген Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Сантандэр Катэгорыя:Ігракі зборнай СССР па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Нафтан Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Каўнас Катэгорыя:Трэнеры ФК Сібір-2 Новасібірск Катэгорыя:Трэнеры ФК Рух Брэст Катэгорыя:Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры зборнай Беларусі па футболе