Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі (; ) — беларускі кінааператар-пастаноўшчык, фотамастак, пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 16 верасня 1935 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Сыда Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю.
У 1953 годзе скончыў сярэднюю школу у Абакане (Рэспубліка Хакасія). У верасні 1954 года з другой спробыДокументальный фильм «В кадре и за кадром. Кинооператор Анатолий Заболоцкий» паступіў на аператарскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.
Пасля заканчэння УДІКа (1959), з 8 кастрычніка 1960 года працаваў кінааператарам на «Беларусьфільме», дзе, па ўласным прызнанні, «з галавой сышоў у працу на студыі, да 1969 года нават не выкарыстоўваючы належных водпускаў». Сябраваў з Уладзімірам Караткевічам.
Пасля працаваў на кінастудыях «Талінфільм», імя М. Горкага, «Масфільм». Удзельнічаў у стварэнні 15 мастацкіх і 8 дакументальных фільмаў. Сярод іх «Альпійская балада», «Цераз могілкі», «Печкі-лавачкі», «Каліна чырвоная», «Слова для абароны», «Цалуюцца зоры», «Абрыў» і іншыя. Выступіў таксама як акцёр у фільмах «Слова для абароны», «Печкі-лавачкі», як сцэнарыст і рэжысёр дакументальнага фільма «Слова маці» (1978).
З 1977 года займаўся мастацкай фатаграфіяй. Пасля 1983 года адышоў ад кінематаграфічнай дзейнасці, удзельнічаў толькі эпізадычна. Выйшла 26 выданняў з фатаграфіямі А. Д. Забалоцкага — кнігі, альбомы, календары. У іх ліку два выданні кнігі В. Бялова «Лад», кніга В. Салаухіна «Лісты з Рускага музея», юбілейнае выданне «„Слова пра паход Ігаравы“ — 800 гадоў» пад рэдакцыяй акадэміка Дз. С. Ліхачова.
Памёр 16 студзеня 2026 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілкахКинооператора и режиссера Анатолия Заболоцкого похоронили на Троекуровском кладбище.
Фільмаграфія (1961) «Апавяданні пра юнацтва» (1962) «Зорка на спражцы» (1963) «Апошні хлеб» (1965) «Альпійская балада» (1965) «Цераз могілкі» (1967) «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» «На старых сенажацях»Короткевич хотел сыграть у Шукшина, а Тарковский помог «Альпийской балладе». Кинооператор о легендарных фильмах и людях (1972) «Печкі-лавачкі» (1973) «Каліна чырвоная» (1978) «Словы маці»
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967)Энцыклапедыя Культура Беларусі. У 6-і т. Т. 3.. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Хакасія (1998).
Крыніцы
Катэгорыя:Кінааператары СССР Катэгорыя:Кінааператары Беларусі