Вызваленчая армія Арома, ВАА () — аромская ўзброеная групоўка, якая адкалолася ад Фронту вызвалення Арома ў 2018 годзе. Члены арганізацыі не прызналі падпісанае «фронтам» мірнае пагадненне з уладамі Эфіопіі і працягнулі ўзброеную барацьбу. Гісторыя У 1973 годзе аромскімі нацыяналістамі быў створаны Фронт вызвалення Арома. Падчас грамадзянскай вайны ў Эфіопіі арганізацыя вяла актыўныя баявыя дзеянні супраць Дэрга. Пасля падзення гэтага ваенна-сацыялістычнага ўрада фронт працягнуў сваю барацьбу супраць эфіопскіх уладаў.

У 2018 годзе парламент Эфіопіі выключыў арганізацыю са спісу тэрарыстычных, у які яна была ўнесена ў 2011 годзе. У жніўні 2018 года прэзідэнт рэгіёну Аромія Лема Мергеса і лідар фронту вызвалення Арам Давуд Ібса падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў.

Аднак не ўсе члены групоўкі пагадзіліся з мірным пагадненнем, і частка баевікоў працягнула ўзброеную барацьбу, стварыўшы «Вызваленчую армію Арома».

1 снежня 2024 года Вызваленчая армія Арома і эфіопскія ўлады дасягнулі мірнага пагаднення.

Прававы статус 6 мая 2021 года Палата народных прадстаўнікоў Эфіопіі абвясціла ВАА тэрарыстычнай арганізацыяй. Злачынствы Групоўка абвінавачваецца ў забойствах на нацыянальнай глебе (так, ёй прад’яўлеецца забойства 54 прадстаўнікоў народнасці амхара ў вёсцы Гава Канке). Паводле агульных ацэнак, у 2018—2020 гадах члены арганізацыі забілі 700 мірных жыхароў.

Крыніцы

Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Эфіопіі Катэгорыя:Нацыяналістычныя арганізацыі Катэгорыя:Сепаратызм