Се́пія — празрыстая фарба светла-карычневага колеру, якой выконваюць малюнкі пэндзлем і пяром, таксама — від графічнай тэхнікі.

Натуральная сепія вырабляецца з сакрэта чарнільнага мяшка галаваногіх малюскаў сепій і выкарыстоўвалася ў Еўропе з сярэдзіны XVIII стагоддзя. У XX стагоддзі гэтую фарбу вырабляюць штучна. Яна мае вялікую колькасць адценняў.

У фотамастацтве Натуральная сепія часам ужываецца для таніравання чорна-белых фатаграфій, што надае ім выгляд састарэлых. Амаль усе сучасныя лічбавыя фотаапараты і графічныя рэдактары маюць функцыі імітацыя такіх фатаграфій

Літаратура

Се́пия // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 224. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.

Катэгорыя:Фарбавальнікі Катэгорыя:Жывапісныя тэхнікі Катэгорыя:Фотатэрміны