Пераходны ўрад Эфіопіі — орган выканаўчай улады Эфіопіі, створаны пасля падзення рэжыму РПЭ і прыхода да ўлады блока РДФЭН. Дзейнічаў у перыяд з 1991 па 1995 год. Прэзідэнтам з’яўляўся Мелес Зенаўі. Адной з галоўных рэформаў, праведзеных часовым урадам, стаў пераход ад цэнтралізаванага кіравання да федэратыўнага. Таксама змянены межы правінцый на аснове этналінгвістычнай ідэнтычнасці. Апошнімі мерапрыемствамі сталі прыняцце новай канстытуцыі і абвяшчэнне Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія. Пасля пераходны ўрад перадаў свае паўнамоцтвы парламенту і Кабінету Міністраў, сфармаваным па выніках парламенцкіх выбараў. Літаратура Vaughan, Sarah 1994. The Addis Ababa Transitional Conference of July 1991: its origin, history and significance. Edinburgh: Edinburgh University Centre for African Studies. Abbink, Joe (July 1995). "Breaking and Making the State: The Dynamics of Ethnic Democracy in Ethiopia". Journal of Contemporary African Studies. Tuso, Hamdesa (1997). «ETHIOPIA: NEW POLITICAL ORDER. ETHNIC CONFLICT IN THE POST COLD WAR ERA». Istituto italiano per l'Africa e l'Orient. Young, John (1996). "The Tigray and Eritrean Peoples Liberation Fronts: A History of Tensions and Pragmatism." Journal of Modern African Studies. Cohen, John M. (1995). «'Ethnic Federalism' in Ethiopia». Michigan State University Press. Катэгорыя:Гісторыя Эфіопіі Катэгорыя:Палітыка Эфіопіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1995 годзе