Аляксандр Сяргеевіч Серабро́ўскі (; — ) — вучоны, біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі ў СССР. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933), акадэмік УАСГНІЛ (1935).
Біяграфія Нарадзіўся ў Курску. Скончыў рэальнае вучылішча, у 1914 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1918—1919 гадах працаваў загадчыкам Біялагічнага сада Народнага камісарыята асветы РСФСР, у 1919—1921 гадах — загадчыкам Генетычнай станцыі Акадэміі навук СССР у вёсцы Слабодка Тульскай губерні, у 1921—1927 гадах — загадчыкам Анікаўскай генетычнай станцыі ў ЗвянігарадзеСЕРЕБРОВСКИЙ Александр Сергеевич // Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ, РАН і адначасова працаваў у Інстытуце эксперыментальнай біялогіі Акадэміі навук СССР. Адначасова ў 1923—1930 гадах прафесар кафедры генетыкі Маскоўскага заатэхнічнага інстытута. У 1929—1931 гадах А. С. Сераброўскі на пасадзе загадчыка лабараторыі генетыкі Біялагічнага інстытута імя А. К. Ціміразева. У 1930—1948 гадах — загадчык кафедры генетыкі біялагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і адначасова (у 1931—1937 гадах) загадчык секатара селекцыі і генетыкі Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі.
Навуковая і грамадская дзейнасць А. С. Сераброўскаму належаць навуковыя працы па генетыцы, селекцыі, гібрыдызацыі сельскагаспадарчых жывёл і раслін. Прапанаваў і эксперыментальна пацвердзіў схему будовы гена. Стварыў новы кірунак — генагеаграфію. Унёс уклад у распрацоўку асноў селекцыі і гібрыдызацыі, метадаў генетычнага аналізу. Першым прапанаваў метад барацьбы са шкоднымі насякомымі, заснаваны на размнажэнні самцоў з генетычнымі парушэннямі. З’яўляецца адным з заснавальнікаў генетыкі папуляцый. Аўтар каля 150 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.
Прымаў удзел у рабоце Рускага еўгенічнага таварыства.
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура
Спасылкі
СЕРЕБРОВСКИЙ Александр Сергеевич // Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ, РАН
Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Акадэмікі УАСГНІЛ Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Выпускнікі рэальных вучылішчаў Расійскай імперыі