Мікшына () — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 162 жыхары (2007 год).

Назва У наваколлі Іўя бытавала прозвішча Мікшаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-69XS-H?i=733&cat=2322277. Як асабістае імя засведчанае ў "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. ля Бярозы: "Микша Пацкевичъ"Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 339.. Ёсць літоўскае, латышскае прозвішчы Mikšahttps://pavardes.lki.lt/?pv=96d2c8bf395961466d1fb30f3180bf5c

https://uzvardi.lv/surname/657882.

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікшына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Мікшына не вярнулі БССРТрусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г..

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.

Славутасці Помнік аднавяскоўцам, якія загінулі ў 1941—1945 гг. (1970 год).

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Хіславіцкага раёна