Бірвета () — рака ў Пастаўскім і Браслаўскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, а таксама ў Літве, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Назва Паводле А. Ванагаса, аснова гідроніма *Bir-ṷ-, ад кораня bir-/ber-, якую ён параўноўвае з беларускім берва «кладка з бярвенняў на гразкім месцы»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 65..
Гідраграфія Даўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 1600 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Пачынаецца з возера Эрзветы (Эрзветас) і цячэ на працягу 31 км па тэрыторыі Літвы. Нізкая плынь на мяжы Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў на Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну ў напрамку на поўдзень ад аграгарадка Казяны.
Асноўны прыток у Беларусі — рака Мядзелка. Прытокі: Свіла і Камоя (Літва). У басейне ракі возера Свірус (Літва).
Крыніцы
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971. Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Дзісны Катэгорыя:Рэкі Літвы Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна