Гарадзішча () — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гарадзішчанскага сельскага паселішча.

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзішча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Гарадзішча не вярнулі БССРТрусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г..

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.

У склад Гарадзішча былі ўключаны вёскі Галееўка, Ясенаўка, Зімніцы, Пячышча, ПМК.

Славутасці Гарадзішча днепра-дзвінскіх плямёнаў 1 тысячагоддзя да н.э. на ўсход ад вёскі на беразе ручая.

Вядомыя асобы У вёсцы Зімніцы (зараз частка Гарадзішча) нарадзілася Зінаіда Іванаўна Ташчэвікава — Герой Сацыялістычнай Працы.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Хіславіцкага раёна