Жуль Антуан Лісажу(; 4 сакавіка 1822, Версаль, Францыя — 24 чэрвеня 1880) — французскі матэматык, у гонар якога названыя фігуры Лісажу. Член-карэспандэнт Парыжскай Акадэміі навук (1879).

Біяграфія Нарадзіўся ў Версалі 4 сакавіка 1822 года. Вучыўся ў ліцэі Гаша́ (Версаль). Стаў прафесарам у ліцэі Луі, у 1850 годзе прадставіў дысертацыю пра вібруючую рашотку. Памёр у 1880 годзе.

Напісаў працы па акустыцы і оптыцы. Вывучаў ваганні тонкіх пласцін і распаўсюджванне хваль. Распрацаваў (1855) аптычны метад даследавання складання ваганняў пры дапамозе гэтак званых «фігур Лісажу». Вынайшаў аптычны кампаратар (1857), працаваў над стварэннем сістэмы аптычнага тэлеграфа.

Літаратура Храмов, Ю. А. Лиссажу Жюль Антуан (Lissajous Jules-Antoine) // Физики : Биографический справочник / Под ред. А. И. Ахиезера. — Изд. 2-е, испр. и доп. — М. : Наука, 1983. — С. 165. — 400 с. — 200 000 экз.

Спасылкі Jules Antoine Lissajous // School of Mathematics and Statistics University of St Andrews, Scotland

Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)