Афара-самалійскія сутыкненні — тэрытарыяльны канфлікт паміж эфіопскімі штатамі Афар і Самалі. Перадумовы У 2010-х гадах паміж штатамі паўсталі супярэчнасці адносна прыналежнасці трох вясковых абшчын (самыя дробныя адзінкі адміністрацыйнага падзела Эфіопіі, якія аб’ядноўваюць групы вёсак) населеных этнічнымі самалійцамі з клана Іса. Спрэчнымі сталі паселішчы Адайту (, ) абшчыны Міле, Кундуфо (, ), Геваі і Гедамайту (, ) абшчыны Амібара.

У 2014 годзе федэральны ўрад на чале з Рэвалюцыйна-дэмакратычным фронтам эфіопскага народа перакраіў мяжу паміж двума рэгіёнамі. У выніку рэгіён Самалі саступіў Афару тры вёскі.

Сутыкненні Першыя сутыкненні адбыліся ў кастрычніку 2020 года, забраўшы з сабой жыцці 27 чалавек.

Наступная буйная сутычка здарылася 2 красавіка 2021 года, калі былі забіты 100 пастухоў.

24 ліпеня ўспыхнулі баі ў горадзе Гарбаіса, у выніку якіх загінулі 300 чалавек. Услед рушылі масавыя пратэсты ў самалійскім рэгіёне. Адзіная дарога, якая вядзе са спрэчнага паселішча, была заблакавана, а чыгуначная лінія, якая вядзе ў Джыбуці (па ёй праходзіць 95% марскога гандлю Эфіопіі), была часткова разбурана.

1 жніўня канфлікт распаўсюдзіўся на Джыбуці, дзе адбыліся сутыкненні паміж афарцамі і самалійцамі ў прыгарадзе горада Джыбуці Бальбала. Пасольства ЗША паведамляла аб беспарадках таксама ў раёне Архіба. Сутычкі прывялі да гібелі двух чалавек.

15 мая 2022 года рэгіёны Самалі і Афар пагадзіліся вывесці свае ўзброеныя апалчэнні са спрэчнай тэрыторыі і падтрымаць вяртанне перамешчаных асоб. Тым не менш, 9 лістапада таго ж года па меншай меры 18 чалавек былі забіты і каля 28 атрымалі раненні ў абшчыне Дхеймід, зона Сіты.

27 сакавіка 2023 года пратэстоўцы ў Самалі заблакавалі чыгунку Эфіё—Джыбуці, мяркуючы, што сілы нацыянальнай абароны Эфіопіі «ўскосна падтрымліваюць» рэгіён Афар у памежнай спрэчцы. Мясцовыя ўлады пераканалі натоўп разблакаваць дарогу, але неўзабаве пасля гэтага вайскоўцы «раптам адкрылі агонь» і забілі траіх пратэстоўцаў, параніўшы яшчэ 6. Праз некалькі дзён, 30 сакавіка, з’явіліся паведамленні, што групы апалчэнцаў сутыкнуліся ў раёнах, прылеглых да чыгункі.

Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты Катэгорыя:Канфлікты 2020 года Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:Канфлікты 2022 года