Беларусы ў Кіеве складаюць усяго 0,64 % ад агульнага нацыянальнага складу горада. Беларусы мелі сувязі з Кіевам яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Сёння ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Украіны ў Кіеве можна знайсці шмат беларускіх выданняў.
Сярэднявечча Раней каля Кіева было сяло Прадславіна, якое стала часткаю горада (паміж вуліцамі Фізкультуры, Вялікай Васількоўскай і Дзімітрава). Назва паселішча паходзіць ад імя дачкі Рагнеды і Уладзіміра. Як лічыцца, Рагнеда атрымала сяло ў падарунак па нараджэнні Прадславы.
У 1187 годзе мошчы Ефрасінні Полацкай былі перанесеныя ў Кіева-Пячорскую лаўру, дзе знаходзіліся да 1910 года, пакуль не былі вернутыя на Радзіму, у Полацк.
XVII стагоддзе У 1640-я гады Сімяон Полацкі навучаўся ў Кіева-магілянскім калегіюме. У апошнія месяцы жыцця Полацкі рыхтаваў да адкрыцця вышэйшую школу ў Маскве на ўзор гэтага калегіюма.
XIX стагоддзе У 1852 годзе малы Альгерд Абуховіч перанёс у Кіеве складаную на той час хірургічную аперацыю. У 1878 годзе Абуховіч зноў наведаў Кіеў.
У Кіеве вучыўся на інжынера-механіка Рамуальд Зянкевіч.
З 1879 года Дзмітрый Лапо вучыўся ў Кіеўскай гімназіі, некаторы час з’яўляўся старшынёй аб’яднанага камітэта рэвалюцыйных груп сярэдніх навучальных устаноў Кіева. Пазней паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1885 годзе быў арыштаваны і сасланы.
У 1889 годзе Мітрафан Доўнар-Запольскі здаў экстэрнам экзамен на атэстат сталасці і паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт. Скончыў яго ў 1894 годзе. У 1888 годзе ў Кіеве ўбачыла свет першая кніга М. Доўнар-Запольскага «Белорусская свадьба и свадебные песни: Этнографический этюд».
XX стагоддзе У 1904 годзе Зоська Верас паступіла ў прыватнае гандлёвае вучылішча ў Кіеве. У вучылішчы на шапірографе выдаваўся літаратурны часопіс «Подснежник», дзе і быў надрукаваны першы твор будучай пісьменніцы — прыродазнаўчы абразок «Каляндар вясны» (1907).
У 1908 годзе беларускі дзеяч Сяргей Палуян пераехаў у Кіеў, дзе таксама супрацоўнічаў з тутэйшымі выданнямі. У 1910 годзе, паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствам. Быў пахаваны на Байкаўскіх могілках, але ягоная магіла была знішчаная ў міжваенны час, пайшоўшы пад забудову.
У 1908 годзе быў заснаваны Кіеўскі камерцыйны інстытут (бульвар Шаўчэнкі, 22/24). Сярод заснавальнікаў быў беларус Мітрафан Доўнар-Запольскі, які стаў кіраўніком інстытуту (1906; 1908—1917). Пераемнікам гэтай установы лічыцца Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт.
У 1913 годзе бібліятэка Храптовічаў была накіраваная на часовае захаванне ў бібліятэку Кіеўскага ўніверсітэта. Паводле жадання спадчынніка, бібліятэка з адкрыццём ВНУ на Радзіме павінная была быць вернутая туды, але гэтага так і не адбылося.
У 1917 годзе працавала ў Кіеве ў Саюзе гарадоў Паўліна Мядзёлка.
18 красавіка 1918 года Народны сакратарыят БНР звярнуўся з радыёграмай у Міністэрства замежных спраў УНР з прапановай найхутчэй стварыць камісію, сумесна з якой дэлегацыя па справах знешніх перамоў БНР змагла б дакладна ўстанавіць межы і замацаваць у асобнай дамове межы Рэспублік.
24 красавіка 1918 года Народны сакратарыят зацвердзіў статут і асабісты склад Беларускай гандлёвай палаты на Украіне, якую ўзначаліў Мітрафан Доўнар-Запольскі. Арганізацыя ўдзельнічала ў тавараабмене паміж БНР і УНР.
26 мая 1918 года Раман Скірмунт прыехаў у Кіеў у якасці надзвычайнага ўпаўнаважанага Рады БНР, каб пачаць перамовы з гетманам Скарападскім. 29 мая генеральнае консульства БНР у Кіеве ўзначаліў П. В. Трамповіч.
19 верасня надзвычайная беларуская дэлегацыя прыехала ў Кіеў дзеля развязання пытання аб афіцыйным прызнанні незалежнасці беларускай дзяржавы і стварэнні беларускага войска. 9 кастрычніка дэлегацыя была прынятая гетманам Скарападскім, які запэўніў яе ў хуткім прызнанні ім БНР. 4 лістапада беларускія дыпламаты, не дачакаўшыся прызнання, вярнуліся безвынікова ў Менск.
У 1919 годзе Кіеўскі ўніверсітэт скончыў будучы акадэмік АН БССР Сямён Вальфсон.
З 16 снежня 1926 года да 1930 года ў Кіеве існавала Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва.
У 1928 годзе Янка Купала ўпершыню наведаў Кіеў. Пазней ён там быў у сакавіку і маі 1939 года.
У 1939 годзе будучы беларускі пісьменнік Мікола Лобан паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт.
У 1944 годзе літаратуразнаўца Павел Ахрыменка закончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У тым жа годзе ў Кіеве (Багдана Хмяльніцкага, 52.) некалькі месяцаў жыў 13-гадовы Уладзімір Караткевіч з маці. У 1949 годзе ён вярнуўся ў Кіеў як студэнт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Таксама ў баях пад Кіевам удзельнічаў беларускі літаратурны крытык Рыгор Бярозкін.
XXI стагоддзе
У маі 2000 года на I-м з’ездзе ў г. Кіеве быў створаны Усеўкраінскі саюз беларусаў (УСБ).
У 2009 годзе ў межах афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну быў адкрыты з ягоным удзелам Цэнтр беларускай мовы і культуры. У чэрвені 2013 года Цэнтру прысвоенае імя Уладзіміра Караткевіча.
У 2011 годзе ў Кіеве каля Пасольства Рэспублікі Беларусь па вуліцы Міхаіла Кацюбінскага быў усталяваны помнік Уладзіміру Караткевічу. 29 сакавіка 2016 года быў адкрыты помнік беларусам, загінулым за Украіну ў вайне на Усходзе (Беларуская, 22). Афіцыйны беларускі бок на адкрыцці не быў прадстаўлены.
Падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года для абароны незалежнасці Украіны, у прыватнасці абароны Кіева быў заснаваны Батальён імя Кастуся Каліноўскага, які пазней быў ператвораны ў полк. 13 сакавіка 2022 года у баях пад Кіевам загінуў намеснік камандзіра батальёна Аляксей Скобля.Смяротна паранены, застаўся прыкрываць сваіх. Хто такі беларус «Тур», забіты пад Кіевам.
Дэмаграфія +ГодБеларусыАдсотак18972 7971.129 %19195 400Перепись г. Киева 16 марта 1919 г. = Перепис м. Киiва 16 березня 1919 р./ Киев. губ. стат. бюро ; [авт. предисл. Ал. Волков]. - Киев : [Б. и.] , 19200,99 %19265 436Всесоюзная перепись населения 1926 года.
Национальный состав населения по регионам республик СССР1,06 %19399 594Всесоюзная перепись населения 1939 г.
Распределение городского и сельского населения
областей союзных республик по национальности и полу1,13 %195913 187Кабузан В. М. — «Украинцы в мире: динамика численности и расселения. 20-е годы XVIII века — 1989 год: формирование этнических и политических границ украинского этноса»1,19 %197017 521Итоги Всесоюзной переписи населения 1970 года. Том IV — М., Статистика, 19731,07 %198925 274Державний комітет статистики України. Про кількість та склад населення міста Київ0,98 %200116 5490,64 %
Літаратура
Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва / Ю. Р. Васілеўскі // — С. 353—354.
Спасылкі