Беларусы ў Львове — параўнальна малая этнічная група. У пачатку 1990-х, пазней і ў пачатку 2000-х беларусы пачалі актыўна гуртавацца. У 2020 годзе ў Львове склалася новая дыяспара, звязаная з рэпрэсіямі на Бацькаўшчыне.

XVI стагоддзе У канцы 1572—пачатку 1573 беларускі асветнік Іван Фёдараў пераехаў у Львоў і заснаваў там першую на Украіне друкарню, дзе ў 1574 г. убачыла свет першая ўкраінская дакладна датаваная кніга «Апостал». У тым жа годзе ў львоўскай друкарні выйшла «Азбука».

XIX стагоддзе Па паражэнні ў паўстанні 1863—1864 гадоў у Львоў перабраліся некаторыя паўстанцы з Беларусі. Напрыклад, Сымон Шыдлоўскі, Адам Дамінік Барташэвіч, якія аселі ў Львове да канца свайго жыцця. У 1872 годзе Барташэвіч заснаваў «Польскую кнігарню». Кнігарная выдавала часопіс «Літаратурны, мастацкі, навуковы і грамадскі тыдзень», а важныя кнігі на гістарычную тэматыку друкаваліся ў межах серыі «Гістарычная бібліятэка». У 1886 Адам Дамінік Барташэвіч памёр, і ягонай кнігарняй апекавалася ягоная жонка.

У Львове з канца XIX стагоддзя і да 1940-х гадоў дзейнічала Львоўская асацыяцыя ветэранаў паўстання 1863 года. У ёй былі не толькі паўстанцы, але і іх жонкі ды дзеці.

XX стагоддзе У лютым 1908 года ў Львоў пераехала Алаіза Пашкевіч. Пасля чаго яна паехала ў Кракаў, але ў наступным годзе вярнулася ў Львоў, дзе паступіла на філасофскі факультэт універсітэта. У 1911 годзе 7 лютага Алаіза Пашкевіч пабралася шлюбам з інжынерам Сцяпонасам Кайрысам, пасля чаго хутка вярнулася на Радзіму.

У 1949—1950 навучальным годзе ў Львоўскім ўніверсітэце выкладала 297 чалавек, з якіх 11 былі беларусаміРоман Лозинський - Етнічний склад населення Львова (у контексті суспільного розвитку Галичини)..

У жніўні 1992 года ў Львове было заснаванае Нацыянальна-культурнае таварыства «Белая Русь». Актыўным беларускім дзеячам стаў палкоўнік у адстаўцы Барыс Цімошчанка. Улады мястэчка спрыялі беларусам: на Львоўскім радыё двойчы на тыдзень па-беларуску гучала перадача «Весткі з Беларусі», дапамаглі выдаць 4 нумары газет «Беларус Галіччыны» і «Галіцкая Рунь». Актыўна беларусам дапамагала пасольства.

На Першым з’ездзе беларусаў свету (8-10 ліпеня 1993) ад Львова прысутнічала 8 беларусаў.

XXI стагоддзе 8 студзеня 2000 года адбыўся сход на якім заснавалі Беларускую абшчыну Львоўскай вобласці. Грамада пачала выдаваць часопіс «Весткі з Беларусі». У пачатку 2001 года быў створаны Беларускі адукацыйна-культурны цэнтр (БАКЦ), які складаўся з беларускай нядзельнай школы, бібліятэкі і іншых структур.

У пачатку 2006 года на Трэці Усебеларускі народны сход ад беларусаў Украіны быў абраны беларус Львоўшчыны Сяргей Кулікоў.

У 2020 годзе, паводле Віталя Макаранкі, беларуская супольнасць у Львове складала ў розныя часы да 300 чалавек, а на кастрычнік 2021 года ў Львове на пастаянным жыхарстве знаходзілася 50 грамадзянаў Беларусі.

У студзені 2021 года ў Львове адкрыўся Беларускі крызісны цэнтр на чале з Аляксеем Францкевічам. 26 ліпеня 2021 года Беларускі крызісны цэнтр пры падтрымцы ўкраінскай скаўцкай арганізацыі «Пласт» адкрыў першую школу беларускай мовы ў Львове. На першыя заняткі прыйшло 30 чалавек. У школе выкладае Віталь Макаранка.

У верасні 2021 года Алег Дулуб быў прадстаўлены як трэнер клуба «Львоў».

Дэмаграфія Як зазначае Раман Лазінскі, колькасць беларусаў у паваенных перапісах Львова трошкі завышаная, бо ў беларусаў часта запісваліся беларускія габрэі. Таксама беларусамі маглі запісвацца прадстаўнікі іншых этнічных груп. +КолькасцьГодБеларусыАдсотак19595 1361.3 %19706 4581.2 %19795 9820.9 %19895 8490.7 %20013 1190.43 % +Родная моваГодБеларускаяУкраінскаяРускаяАсобАдсотакАсобАдсотакАсобАдсотак19702 41937.5 %2473.8 %3 789 58.7 %19791 93132.3 %2995.0 %3 749 62.7 %19891 93136.2 %4437.8 %3 28156.1 %200173423.53 %83026,61 %1 54549.54 %

Рассяленне паводле раёнаў +КолькасцьГодЧыгуначныЛенінскіШаўчэнкаўскіАсобАдсотакАсобАдсотакАсобАдсотак19592 085 1,4 %1 7301,2 %1 7301,1 % +Доля ад насельніцтваГодГаліцкіЧыгуначныЛычакоўскіФранкоўскіШаўчэнкаўскі19790,9 %1,0 %0,7 %1,1 %0,7 %19890,8 %0,6 %0,7 %0,9 %0,7 %

Крыніцы

Спасылкі Беларускі крызісны цэнтр у Львове

Катэгорыя:Беларусы ва Украіне