Сутыкненні ў Атае — два эпізоды ўзброенага супрацьстаяння паміж групоўкамі «Вызваленчая армія Арома», якая прадстаўляла народнасць арома, з аднаго боку і «Фано», што складзена з этнаса амхара, з другога. Падзеі разгортваліся ў горадзе Атае, зона Аромія, штат Амхара, Эфіопія. Фон Канфлікт паміж народамі арома і амхара ідзе ўжо некалькі сотняў гадоў. Новы віток супрацьстаяння пачаўся ў красавіку 2019 года на фоне грамадзянскага канфлікту ў Эфіопіі. Гвалт у канчатковым выніку быў задушаны федэральнымі войскамі. Сакавіцкія сутыкненні 18 сакавіка ў Атае рэгіянальны спецназ Амхары застрэліў чалавека на прыступках мячэці, што прывяло да міжэтнічных сутычак. Сутыкненні закранулі сельскую мясцовасць вакол горада і ў канчатковым выніку дабраліся да Камісі. Гораду была нанесена яшчэ большая шкода, чым Атае. 21 сакавіка ў адным з нападаў натоўп людзей атакаваў машыну хуткай дапамогі, якая ехала з Атае, у Шэва Рабіт, у ходзе чаго загінула 12 чалавек. Сутыкненні працягваліся на працягу 2 тыдняў. Па выніках супрацьстаяння 303 чалавекі загінулі, 269 чалавек атрымалі раненні. Таксама спалена 1539 будынкаў. 50 000 чалавек вымушаны былі пакінулі свае дамы.
Красавіцкія сутыкненні 16 красавіка пачаліся новыя сутыкненні. Яны выліліся ў перастрэлкі паміж групоўкамі і масавыя забойствы. Да моманту заканчэння сутыкненняў у Атае каля 281 чалавек былі забіты і 197 атрымалі раненні. Разбурана 3073 будынкі, што складае амаль чвэрць усіх дамоў у горадзе, і каля 328 000 чалавек пакінулі свае месцы пражывання.
Рэакцыя 19 красавіка прайшлі акцыі пратэсту супраць міжэтнічных сутыкненняў. Дэманстрацыі праведзены ў гарадах Бахр-Дар, Велдыя, Фінатэ-Селам, Дэсэ, Дэбрэ-Берхан і Дэбрэ-Маркас. Аднаўленне Агульная шкода гораду ацэньваецца ў 32 700 000 долараў ЗША. ЮНІСЕФ і Шведскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця далі грашовыя субсідыі грамадзянам, якія страцілі дамы падчас баявых дзеянняў. Прыярытэт аддаваўся маці, пажылым людзям і інвалідам. Дабрачынныя арганізацыі выдалі па 35 долараў на кожнага члена сям’і.
Гл. таксама Інцыдэнт у Шэва Рабіт
Зноскі
Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты Катэгорыя:Красавік 2021 года Катэгорыя:Сакавік 2021 года Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі