Мэн () — штат на паўночным усходзе ЗША. Насельніцтва 1,27 млн чалавек (40-е месца сярод штатаў ЗША; звесткі 2000 году). Сталіца — Агаста, найбуйнейшы горад — Портленд.
Афіцыйная мянушка — «Хваёвы штат».
Геаграфія Мэн займае плошчу 86 542 км² (39-е месца сярод штатаў).
Гісторыя Засяленне тэрыторыі штату Мэн еўрапейцамі пачалося ў 1607 годзе пад кантролем Plymouth Company. Зямельны патэнт 1622 году рэгламентаваў стварэнне Правінцыі Мэн. Назва, меркавана, паходзіць ад імя французскай правінцыі Мэн.
Вядомыя асобы Эдна Сент-Вінсэнт Мілей
Спасылкі
Афіцыйны сайт штату
Катэгорыя:Штаты ЗША