«Макі» — карціна Мікалая Залознага, створаная ў 1968 годзе.

Апісанне На мяжы 1960–1970-х гадоў тэматыка і атмасфера твораў Мікалая Залознага мяняліся. Захапленне буйнафарматнай карцінай «», гераічнай публіцыстыкай і манументалізацыяй форм сышло ў мінулае. Увага мастака усё больш канцэнтруецца на індывідуальных лёсах людзей, на штодзённых калізіях жыцця, прыгажосці навакольнага асяроддзя. Яго жанравыя прыярытэты цалкам лагічна зрушыліся ў бок лірычнага станкавізму. Разам з тым, свет вобразаў мастака не быў гарманічна суцэльным і бясхмарна жыццярадасным, як таго патрабавала эпоха, натхнёная лозунгам «Сённяшняе пакаленне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізме!». Ніяк не супадае з вобразамі абяцанага міфічнага раю намаляваная ў карціне «Макі» паніклая фігура юнай жанчыны, што ўпала на калені пасярод вогненных бліскавіц начнога поля велізарных пунсовых макаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Карціны 1968 года Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь