Лілія Бусарава () — беларуская мастачка.

Біяграфія У 2002 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, факультэт народнай культуры. Супрацоўнічала з выдавецтвам «Белфакс» у якасці ілюстратара дзіцячых кніжак, займалася дызайнам аўтарскіх магнітаў і кубкаў у кампаніі «Каляровы Парасон». У 2015 годзе ў межах міжнароднага праекта ў Нідэрландах ілюстравала дзіцячую кніжку «Mama gaat het niet geloven» (), якая знаходзіцца ў нацыянальнай бібліятэцы Вялікабрытаніі. Удзельніца кніжнага праекта пра 16 знакамітых жанчын Беларусі «Яна была» межах праекта «Гендарны маршрут». Ілюстравала кнігу «Стэфка і народзіны» выдавецтва «Янушкевіч». Удзельніца Міжнароднага фестывалю кніжнай ілюстрацыі і візуальнай літаратуры «Морс» (2019).

Станам на 2024 год мастачка жыве і працуе ў Польшчы.

Асноўнае месца ў творчасці Ліліі Бусаравай займаюць ілюстрацыі, кніжная графіка, скетчы, вырабы аўтарскіх і тэатральных лялек, кераміка. Улюбённыя матэріалы і тэхнікі: гуаш, акрыл і калаж.

Узнагароды Лаўрэатка прэміі Цёткі за мастацкае афармленне кнігі Эдзі Агняцвет «Мой рыжы Бім» (Мастацкая літаратура, 2022).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Феміністкі Беларусі Катэгорыя:Феміністкі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Беларусі