«Зімняя спячка» () — мастацкі фільм 2014 года рэжысёра Нуры Більге Джэйлана. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.

Сюжэт Гатэль «Атэла» ў Анатоліі. Ім кіруе імпазантны сівавалосы Айдын, былы тэатральны акцёр, чыя слава даўно прайшла. Разам з ім жывуць прыгажуня-жонка, якая займаецца дабрачыннасцю, і сястра, якая сумуе па мужу, з якім не так даўно развялася. Небывалы снегапад адразае гатэль ад цывілізацыі, і ён становіцца сховішчам для гэтых трох чалавек і дэкарацыяй, у якой разыгрываюцца сцэны іх пакут.

Акцёрскі склад Халук Більгінер — Айдын Меліса Сёзен — Ніхаль, жонка Айдына Серхат Кылыч — Хамдзі Дэмет Акбаг — Нэджла, сястра Айдына Айберк Пекджан — Хідает, кіроўца Айдына Неджат Ішлер — Ісмаіл Тамер Левент — Суаві Надзір Сарыбаджак — Левент, настаўнік

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 19 кінаўзнагародамі і яшчэ 32 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2014 года Катэгорыя:Фільмы Турцыі 2014 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2014 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2014 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Турцыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы на турэцкай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Нуры Більге Джэйлана Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»