Эйіці Нэгісі (, , Чанчунь, Маньчжоу-го — , Уэст-Лафеет, Індыяна, ЗША) — японскіС начала 1960-х годов живёт и работает в США, однако американского гражданства не имеет хімік. Вядомы як першаадкрывальнік так званай рэакцыі Нэгісі. Ганаровы прафесар Універсітэта Пердзью (ЗША). Нобелеўскі лаўрэат па хіміі за 2010 год.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1935 годзе ў горадзе Чанчунь (у той час — сталіца японскай марыянеткавай дзяржавы Маньчжоу-го, у цяперашні час належыць Кітаю). У 1958 годзе скончыў бакалаўрыят па кірунку «Арганічная хімія» Такійскага універсітэта. З 1958 па 1960 гады працаваў у кампаніі Teijin. Атрымаў ступень доктара філасофіі па арганічнай хіміі ў Пенсільванскім універсітэце ў 1963 годзе. Пасля атрымання дыплома зноў вярнуўся ў кампанію Teijin, у якой прапрацаваў да 1966 года. Затым пераехаў у ЗША, дзе два гады працаваў пастдокам ля Герберта Браўна ва Універсітэце Пердзью. У 1968 годзе атрымаў там пасаду асістэнт-прафесара. У 1972—1979 гадах працаваў у Сіракузскім універсітэце, спачатку на пасадзе асістэнт-прафесара, а з 1976 года як дацэнт-прафесар. У 1979 годзе вяртаецца ва Універсітэт Пердзью на пасаду поўнага прафесара. З 1999 года ганаровы прафесар хіміі Універсітэта Пердзью.
У сакавіку 2018 ён і жонка прапалі без вестак, перамяшчаючыся на машыне па штаце Ілінойс і, верагодна, заблудзіліся. Нэгісі быў знойдзены, яго жонка загінула.
Навуковыя дасягненні Нэгісі пачаў свае навуковыя даследаванні ў 1966 годзе пад кіраўніцтвам Герберта Браўна. Першыя яго працы былі прысвечаны вывучэнню розных борарганічных рэакцый утварэннявуглярод-вугляродных сувязяў. Праз некаторы час навуковец прыйшоў да ўсведамлення таго, што неабходна сканцэнтравацца на пошуку каталітычных рэакцый, якія паскараюць сінтэз.
У 1972 Нэгісі пачаў даследаванні металарганічных рэакцый, каталізуемых пераходнымі металамі. На працягу 1976—1978 гадоў Нэгісі апублікаваў парадку 10 работ, якія апісваюць рэакцыі крос-спалучэння з удзелам розных металарганічных рэчываў, якія змяшчаюць магній, цынк, бор, алюміній, стронцый і цырконій, каталізуемых паладыем або нікелем. Сёння рэакцыі, якія ўтрымліваюць цынк, алюміній або цырконій, называюцца рэакцыямі Негісі. За гэтыя адкрыцця Нэгісі быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі 2010 годаThe Nobel Prize in Chemistry 2010.
Сяброўства ў навуковых таварыствах
Амерыканскае хімічнае таварыства (з 1979 года) Амерыканская асацыяцыя садзейнічання развіццю навукі (1975—1980, 1992—1994) Phi Lambda Epsilon (з 1984 года) Японскае хімічнае таварыства (з 1985 года) Sigma Xi (з 1989) Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2014)Ei-ichi Negishi
Літаратура
R. Van Noorden Clever coupling catalysts lauded by chemistry Nobel // Nature. — 6.10.2010 А. Борисова. Нобелевские кросс-сочетания // Троицкий вариант. — № 64, c. 5, 7 (12.10.2010)
Спасылкі
Ei-ichi Negishi Архіўная копія на афіцыйным сайце Універсітэта Пердзью Біяграфія на афіцыйным сайце Універсітэта Пердзью Curriculum Vitae Архіўная копія
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі Катэгорыя:Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Хімікі Японіі Катэгорыя:Хімікі XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта