Нана́я () — багіня кахання і прыгажосці ў шумерскай і акадскай міфалогіі.

У шумерскіх рэлігійных тэкстах Наная ўзгадваецца з канца 3 тысячагоддзя да н. э. Відавочна, яе культ набыў папулярнасць у перыяд трэцяй дынастыі Ура і адыгрываў асаблівую ролю ў 2 тысячагоддзі да н. э. пры дварах касіцкіх валадароў Вавілона. Наная лічылася ахоўніцай касіцкай дынастыі, яе шанаваннем займаліся прадстаўніцы дынастыі, меўся асобны зямельны надзел, прысвечаны багіні.

Паводле аднаго з меркаванняў, Наная з’яўлялася толькі асобным эпітэтам болей вядомай багіні Інаны, аднак гэта супярэчыць раннім вядомым тэкстам, дзе Наная выступае ў якасці сукаль (спадарожніцы) Інаны, але не яе самой. Высоўвалася таксама думка, што вобраз Нанаі быў адасоблены ад болей ранніх вобразаў Інаны. Іх функцыі сапраўды перасякаліся. Наная мела наступныя абліччы:

Наная — магутная князёўна нябёсаў, дачка Ана і Нінегал (эпітэт для дробных багінь, што ахоўвалі валадарскія палацы) Наная — багіня святла, якая атаяснялася з дзённым сонцам і начным месяцам, а таксама з сузор’ем Паўночная Карона Наная — багіня кахання і сексу Наная дапамагае родам Наная ўвасабляе мудрасць і справядлівасць Наная ахоўвае дабрабыт Наная можа быць ваяўнічай

Многія даследчыкі таксама звязваюць Нанаю з акадскай багіняй Ташмету, жонкай бога Набу.

Культ Нанаі быў распаўсюджаны на Блізкім Усходзе за межамі Месапатаміі, дзе яна асацыявалася з мясцовымі жаночымі божаствамі.

Спасылкі A tigi to Nanaya for Išbi-Erra (Išbi-Erra C) Michael P. Streck, Nathan Wasserman. More Light on Nanaya Tawny L. Holm. Nanay and Her Lover: An Aramaic Sacred Marriage Text from Egypt

Катэгорыя:Міфалогія Блізкага Усходу Катэгорыя:Шумерская міфалогія Катэгорыя:Багі кахання і шлюбу Катэгорыя:Багіні месяца Катэгорыя:Салярныя багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта