«Чалавек-павук» () — амерыканскі фантастычны фільм 2002 года пра супергероя коміксаў кампаніі Marvel Comics Чалавека-павука. З’яўляецца першым з трылогіі пра Чалавека-павука ад рэжысёра Сэма Рэймі.

Сюжэт Пітэр Паркер — звычайны школьнік. Аднойчы ён адправіўся з класам на экскурсію, дзе яго кусае дзіўны павук-мутант. Праз час хлопец адчуў у сабе нечалавечую сілу і спрыт у руху, а галоўнае — уменне лазіць па сценах і метаць павуцінне. Свае здольнасці ён накіроўвае на абарону слабых. Так Пітэр становіцца сапраўдным супергероем па імі Чалавек-павук, які дапамагае людзям і змагаецца са злачыннасцю. Але там, дзе ёсць супергерой, рана ці позна заўсёды аб’яўляецца і суперзлыдзень.

Спасылкі

Катэгорыя:Чалавек-павук Катэгорыя:Фільмы ЗША 2002 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дэні Эльфман Катэгорыя:Фільмы Сэма Рэймі