Карл Нехамер (; нар. , Вена, Аўстрыйская рэспубліка) — аўстрыйскі палітык, лідар Аўстрыйскай народнай партыі. Федэральны канцлер Аўстрыі з 6 снежня 2021. Міністр унутраных спраў Аўстрыі з 7 студзеня 2020 да 6 снежня 2021 года. Член Нацыянальрата з 2017 да 2020 года.

Біяграфія Нарадзіўся ў Вене. Вучыўся ў Кальксбургскім каледжы і гімназіі Amerlingstrasse, якую скончыў у 1992 годзе. Служыў , працягваў службу да 1996 года. У 1997 годзе звольніўся ў званні лейтэнанта. Працаваў выкладчыкам-трэнерам афіцэраў па пытаннях інфармацыі ў Федэральным міністэрстве абароны і трэнерам па стратэгічнай камунікацыі ў розных установах, у прыватнасці ў Інстытуце прафесійнай падрыхтоўкі і ў палітычнай акадэміі Аўстрыйскай народнай партыі. У 2012 годзе скончыў двухгадовы курс па палітычнай камунікацыі ў , атрымаўшы ступень магістра навук.

Кар’ера У 2007 годзе пачаў працаваць у штабе Аўстрыйскай народнай партыі. Быў кіраўніком аддзела па абслугоўванні і мабілізацыі ў штабе партыі з 2007 да 2008 года, пасля — кіраўніком аддзела па навучанні і нетворкінгу ў партыйнай акадэміі з 2008 да 2009 года. Стаў дырэктарам партыйнай акадэміі ў Ніжняй Аўстрыі. У кастрычніку 2015 года прызначаны намеснікам генеральнага сакратара Аўстрыйскай Федэрацыі рабочых (Österreichischer Arbeitnehmerinnen und Arbeitnehmerbund, ÖAAB), а з красавіка 2016 да студзеня 2018 года — генеральны сакратар.

Падчас выбарчай кампаніі на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года быў менеджарам кандыдата ад АНП , які набраў 11 %.

У лістападзе 2016 года абраны старшынёй Венскай ячэйкі ÖAAB. З красавіка 2017 года — старшыня АНП у акрузе Вена-Гітцынг.

На парламенцкіх выбарах 2017 года балатаваўся ад венскай акругі і ўвайшоў у парламент. Падчас фарміравання ўрада ўдзельнічаў у перамовах АНП у сферы абароны. Яго абралі намеснікам кіраўніка парламенцкай фракцыі АНП і прызначылі спікерам. У студзені 2018 года стаў генеральным сакратаром Аўстрыйскай народнай партыі, змяніўшы на пасадзе Элізабэт Кёсцінгер і Стэфана Штайнера, у верасні 2018 года замяніў Эфгані Донмез на пасадзе прэс-сакратара па пытаннях інтэграцыі і міграцыі.

На парламенцкіх выбарах 2019 года балатаваўся пад № 5 акруговага спісу і № 11 федэральнага спісу АНП. У кааліцыйных перамовах удзельнічаў у абмеркаванні тэм Еўропы, міграцыі, інтэграцыі і бяспекі.

Міністр унутраных спраў Аўстрыі з 7 студзеня 2020 па 6 снежня 2021 года.

Пасля таго, як Себасцьян Курц абвясціў аб завяршэнні палітычнай кар’еры, а пазней і Аляксандр Шаленберг сышоў у адстаўку, Прэзідыум Аўстрыйскай народнай партыі прызначыў яго кіраўніком партыі і намінаваў на пасаду федэральнага канцлера Аўстрыі. Яго прызначэнне як лідара АНП павінен зацвердзіць з’езд партыі. 6 снежня 2021 года прэзідэнт Аляксандр Ван дэр Бэлен прыняў прысягу Нехамера як канцлера.

Асабістае жыццё Жанаты з Катарынай Нехамер, экс-прэс-сакратаркай былога міністра ўнутраных спраў . У сям’і двое дзяцей.

Спасылкі Карл Нехамер на сайце Парламента Аўстрыі

Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Аўстрыі Катэгорыя:Члены Аўстрыйскай народнай партыі Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў