Святлана Міхайлаўна Лясовіч () — беларуская філолаг, мовазнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Біяграфія Скончыла ў 2002 годзе Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (ВДУ) па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура». У 2002—2005 гадах навучалася ў аспірантуры ВДУ па спецыяльнасці «Беларуская мова».
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Беларуская мова» абараніла 19 снежня 2006 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Сістэма колераабазначэння ў мове твораў Уладзіміра Караткевіча: структурна-семантычны, функцыянальны і кагнітыўны аспекты». Навуковы кіраўнік — Юрый Міхайлавіч Бабіч.
У 2010 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь надаў ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Мовазнаўства».
У 2003—2023 гадах працавала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце (ПДУ) — выкладчыца і старэйшая выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. У 2019—2023 гадах — загадчыца кафедры славянскай філалогіі гуманітарнага факультэта ПДУ. Звольнена з ПДУ па палітычных матывах у 2023 годзе.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням аналізу мастацкага тэксту, лексікалогіі і лінгвакультуралогіі, кангітыўнай лінгвістыкі і г.д. Сярод іншага, вывучае літаратурную спадчыну і мову твораў Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Сяргея Панізніка і інш.
Узнагароды Памятны знак Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «За ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі» (2012) Прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым навукоўцам (2010)
Спасылкі Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Профіль аўтара ў Google Scholar
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук