Жорж Санд (, сапраўднае імя — Амандзіна Аўрора Люсіль Дзюпэн; , Парыж — ) — французская пісьменніца-.
Біяграфічныя звесткі Вучылася ў англійскім каталіцкім манастыры ў Парыжы. Аўтар раманаў, апавяданняў, п’ес і публіцыстычных тэкстаў. Яна не толькі прымае мужчынскі псеўданім, але пачынае з’яўляцца на публіцы ў мужчынскім адзенні. Сярод любімых мужчын Жорж Санд вылучаюцца кампазітары Франц Ліст і Фрыдэрык Шапен (14-гадовыя адносіны, апісаныя ў кнізе «Зіма на Маёрцы») і пісьменнікі Альфрэд дэ Мюсэ і Праспер Мерымэ. Вядома і шырокая перапіска з Густавам Флаберам.
Творчасць Дэбютавала псіхалагічным раманам «Індыяна» (1832), у якім тэма жаночай эмансіпацыі цесна звязана з праблемай свабоды чалавека. У раманах «Валянціна» (1832), «Лелія» (1833), «Жак» (1834) у традыцыях байранізму і «нястрымнага рамантызму» абвясціла індывідуалістычны бунт як адзіны шлях у абнаўленні грамадства. На мяжы 1830-40-х г. захапілася ідэямі ўтапічнага і хрысціянскага сацыялізму. Аўтар сацыяльных раманаў «Мапра» (1837), «Вандроўны падмайстар» (1840), «Арас» (1841), «Млынар з Анжыбо» (1845), «Грэх пана Антуана» (1847), дылогіі «Кансуэла» (1842-43) і «Графіня Рудальштат» (1843-44). Дэмакратычныя погляды Жорж Санд выявіліся ў цыкле вясковых аповесцей («Чортава лужына», 1846; «Франсуа-знайдыш», 1847-48; «Маленькая Фадэта», 1848-49). Удзельніца рэвалюцыі 1848, пасля перамогі рэакцыі адышла ад палітыкі. Аўтар мемуараў «Гісторыя майго жыцця» (1854-55), шматлікіх раманаў, у т.л. «Снегавік» (1858), «Апошняе каханне» (1867) і інш. Аповесць «Франсія» (1872) пра гістарычныя падзеі 1812-14.
Цікавыя факты Паводле звестак, апублікаваных Андрэ Маруа, Казімір Дзюпэн, былы муж пісьменніцы, пасля апошняй у яго жыцці сустрэчы з ёй казаў: «У мяне не было жадання называць яе Аўрорай; яна была хутчэй падобна на сонца на захадзеМоруа, Андре. Жорж Санд / [Пер. с фр. Е. С. Булгаковой] — Мн.: Беларусь, 1983, с. 364-65.». Сутнасць каламбура няцяжка зразумець, ведаючы, што ў французскай мове Aurore азначае не толькі Аўрора, асабістае імя раманісткі, але і «світанак».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Жорж Санд «Гісторыя пра Грыбуля, сапраўднага недарэку» (Histoire du véritable Gribouille).
Катэгорыя:Пісьменніцы Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці фемінізму Францыі