Ігнат Блажэй Станіслаў Лапацінскі (; , Лапаціна, Мсціслаўскае ваяводства — ) — пісьменнік, ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў з каталіцкага шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч». Сын Лявона Лапацінскага і Рэгіны са Свянціцкіх. Меў братоў Яна Дамініка, біскупа жамойцкага, і Мікалая Тадэвуша, ваяводу берасцейскага.
Вучыўся ў Мсціславе, Каралеўцы, Вільні, Варшаве.
Суддзя гродскі браслаўскі (1753), пісар скарбовы літоўскі (1761). Выбіраўся паслом на сеймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
Памёр у Вільні на шляху да сойма 1776 года, пахаваны ў касцёле Святога Якуба.
Сям’я У 1752 годзе ажаніўся з Юдытай з Прозараў, дачкой войскага ковенскага Станіслава Прозара і Ружы з Сіруцяў. Яе братам быў віцебскі ваявода Юзаф Прозар. Ігнат Блажэй стаў заснавальнікам пісарскай лініі Лапацінскіх з сядзібай у Ёдах.
Творчасць Аўтар сатырычнай камедыі на палітычныя тэмы «Перакіньчык» (распаўсюджвалася ў рукапісах), рэлігійных твораў, мемуараў; пераклаў з лацінскай на польскую мову трагедыі езуіта А. Кляуса (Вільня, 1751).
Літаратура
Ігнат Блажэй Катэгорыя:Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Перакладчыкі з лацінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Сатырыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Суддзі гродскія браслаўскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне