Аляксандр Васілевіч Сідар́энка (;  — ) — савецкі геолаг, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, доктар геолага-мінералагічных навук (1952), акадэмік Акадэміі навук СССР (1966), віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР (1975—1982).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Новамікалаеўка Старабельскага павета Харкаўскай губерні. Скончыў рабфак. Паступіў на геалагічны факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1940 годзе. Працаваў асістэнтам на кафедры мінералогіі і вучыўся ў аспірантурыСидоренко Александр Васильевич, (1917—1982), геолог, академик АН СССР (1966), вице-президент АН СССР (1975—1982) // Архивы РАН . З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Быў цяжка паранены і пасля лячэння кароткі час выкладаў у 1-м Ленінградскім артылерыйскім вучылішчы імя Чырвонага Кастрычніка. Пасля дэмабілізацыі ў 1943 годзе працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела карысных выкапняў Геалагічнага інстытута Туркменскага аддзялення Акадэміі навук СССР. У 1950 годзе быў прызначаны намеснікам Старшыні Прэзідыума Кольскага філіяла Акадэміі навук СССР у Апатытах, у 1952 годзе стаў старшынёй Прэзідыума.

У 1952 годзе А. В. Сідарэнка абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «К минералогии и геохимии континентальных толщ пустыни Каракум», у 1953 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. У 1955—1959 гадах займаў пасаду дырэктара Геалагічнага інстытута Кольскага філіяла АН СССР.

З 1961 года А. В. Сідарэнка ў Маскве. У 1961—1963 гадах на пасадзе першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў РСФСР па каардынацыі навукова-даследчых работ, у 1962—1963 гадах — Міністр геалогіі і аховы нетраў СССР, у 1963—1965 гадах — старшыня Дзяржаўнага геалагічнага камітэта — міністр СССР, у 1965—1975 гадах — Міністр геалогіі СССР. Адначасова ў 1962—1976 гадах загадваў лабараторыяй літалогіі старажытных асадкава-метаморфізаваных тоўшч Геалагічнага інстытута АН СССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць Асноўныя навуковыя працы па працэсах мінералаўтварэння ва ўмовах пустыні і тундры, літалогіі старажытных метамарфічных парод, заканамернасцях працэсаў гіпергенезу, асадкавай геалогіі дакембрыю. Сфармуляваў гісторыка-геалагічны прынцып аналізу прыродных з’яў, які разглядае геалагічную гісторыю Зямлі ад архея да кайнозоя як адзіны бесперапынна-перарывісты працэс. Член Усесаюзнага мінералагічнага таварыства з 1947 года.

Па ініцыятыве А. В. Сідарэнкі былі створаны Усесаюзны навукова-даследчы інстытут эканомікі мінеральнай сыравіны і геолагаразведачных работ (Масква), Усесаюзны інстытут сінтэзу мінеральнай сыравіны (Аляксандраў), Усесаюзны інстытут марской геалогіі і геафізікі (Рыга), Навукова-даследчы інстытут марской геафізікі (Краснадар), навукова-вытворчыя аб’яднанні «Севморгео» (Ленінград) і «Южморгео» (Краснадар), праведзены Усесаюзныя нарады геолагаў па асадкавай геалогіі дакембрыю ў Петразаводску (1963), Апатытах (1964) і Кіеве (1965). Прымаў удзел у рабоце XX (Мексіка, 1956), XXI (Данія, 1960), XXV (Аўстралія, 1976) сесій Міжнароднага геалагічнага кангрэса.

Пад непасрэдным кіраўніцтвам А. В. Сідарэнкі быў ажыццёўлены шэраг мер, накіраваных на развіццё даследаванняў у новых перспектыўных напрамках, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы геалагічных вытворчых арганізацый, эксперыментальнай базы інстытутаў і творчых сувязяў навукі з вытворчасцю. Шмат часу ён удзяляў паляпшэнню каардынацыі даследаванняў ў інстытутах Міністэрства геалогіі, Акадэміі навук СССР і акадэмій навук саюзных рэспублік і ў вышэйшых навучальных установах.

У розны час займаў пасады намесніка галоўнага рэдактара часопіса «Весткі Карэльскага і Кольскага філіялаў АН СССР» (1957—1959), члена рэдакцыйнай калегіі часопіса «Літалогія і карысныя выкапні» (1963—1967), галоўнага рэдактара выдання «Геалогія СССР», члена рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці Акадэміі навук СССР. Серыя геалагічная», галоўнага рэдактара выдання «Гідрагеалогія СССР», галоўнага рэдактара выдання «Геалагічная будова СССР і заканамернасці размяшчэння карысных выкапняў».

Выбіраўся дэлегатам XXIII, XXIV, XXV, XXVI з’ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7—10 скліканняў.

Узнагароды і званні 2 ордэны Леніна (1963, 1971) Ленінская прэмія 1966 года ордэн Чырвонай Зоркі (1951) ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) медаль «За абарону Сталінграда» (1944) медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1965) юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» (1968) Сярэбраны медаль імя Карла Багдановіча за заслугі ў развіцці горнай прамысловасці і ў сувязі з 1000-годдзем Польскай дзяржавы (1966) Сярэбраны медал імя С. Бубнова Геалагічнага таварыства ГДР за заслугі ў развіцці геалагічнай навукі Залаты медаль са стужкай «За заслугі перад навукай і чалавецтвам» Чэхаславацкага таварыства міжнародных зносін (1970) медаль «Дружба» Мангольскай Народнай Рэспублікі (1969) юбілейны медаль «30 гадоў сацыялістычнай рэвалюцыі ў Балгарыі» (1975) Ганаровы доктар Горна-металургічнай акадэміі ў Кракаве (1969)

Ушанаванне памяці У гонар А. В. Сідарэнкі названы мінерал сідарэнкітКаталог Минералов , від водарасцяў , праспект у горадзе Апатыты. У 1983 годзе ў гонар акадэміка А. В. Сідарэнкі Пошта СССР выпусціла марку з яго партрэтам. На будынку Інстытута літасферы і дома, у якім жыў А. В. Сідарэнка ў Маскве, будынку Геалагічнага інстытута КНЦ РАН у Апатытах устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

9 октября 2017 года — 100 лет со дня рождения Александра Васильевича Сидоренко // Федеральное агентство по недропользованию — РОСНЕДРА Сидоренко Александр Васильевич, (1917—1982), геолог, академик АН СССР (1966), вице-президент АН СССР (1975—1982) // Архивы РАН Сидоренко Александр Васильевич // Информационная система «История геологии и горного дела» (Группа истории геологии. Геологический институт РАН) Сидоренко Александр Васильевич // Бессмертный Полк Москва

Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Міністры СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя медалямі РАН Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXIV з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXV з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXVI з’езда КПСС Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Асобы на марках