«Піяніна» () — мастацкі фільм 1993 года рэжысёркі Джэйн Кэмпіён. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.
Сюжэт Падзеі карціны адбываюцца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Ада Мак-Грат з дачкой па імені Флора перабіраецца з Шатландыі ў Новую Зеландыю, каб пабрацца шлюбам з Алістарам Сцюартам. Ада нямая, яна тлумачыцца з дапамогай знакаў і ігры на піяніна. Для жанчыны піяніна — спосаб выказвання пачуццяў і эмоцый. Падчас высадкі на бераг для піяніна не знаходзіцца насільшчыкаў, а муж Ады больш за ўсё занепакоены тым, як вымяняць у туземцаў паболей зямлі ў абмен на каралі і зброю. Ада не можа існаваць без музыкі, таму яна просіць правадыра Джорджа Бэйнса адвесці яе на бераг. Неўзабаве Джордж выкупляе піяніна і прапануе Адзе прыходзіць да яго і вучыць ігры на музычным інструменце. У выніку паміж імі ўспыхвае сапраўдная страсць…
Акцёрскі склад Холі Хантэр — Ада Мак-Грат Харві Кейтэль — Джордж Бэйнс Сэм Ніл — Алістар Сцюарт Анна Пэкуін — Флора Мак-Грат, дачка Ады Кэры Уокер — цёця Мораг
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 64 кінаўзнагародамі і яшчэ 56 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 1993 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 1993 года Катэгорыя:Фільмы Новай Зеландыі 1993 года Катэгорыя:Фільмы Аўстраліі 1993 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1993 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Новай Зеландыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Аўстраліі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Новай Зеландыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Аўстраліі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Францыі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Джэйн Кэмпіян Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм Катэгорыя:Фільмы з удзелам лаўрэатаў прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю» Катэгорыя:Фільмы з удзелам лаўрэатаў прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю другога плана» Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Новай Зеландыі