Гопнік (зборн. гоп, гапата; ) — жаргоннае прыніжальнае абазначэнне гарадскага маладзёна, які належыць да савецкай і пост-савецкай субкультуры, блізкай да крымінальнага свету або з крымінальнымі рысамі паводзінаў, і які паходзіць з малазабяспечанай сям’і. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца з канца XX стагоддзя ў Расіі і іншых краінах колішняга СССР.

Паходжанне і значэнне Слова гопнік, як і іншыя шматлікія словы, узніклыя за савецкім часам для пазначэння разнастайных субкультур, з’яўляецца запазычаннем з рускай мовы.

Рускі пісьменнік Аляксандр Сідараў (таксама вядомы як Фіма Жыганец), аналізуючы паходжанне рускага паняцця гопник, выкарыстоўвае звесткі рускага даследчыка Уладзіміра Даля, які ў сваім «Тлумачальным слоўніку жывой вялікарускай мовы» падае слова гоп са значэннем скачку або ўдару. На думку Аляксандра Сідарава, слова гопник (альбо гопстопник) пазначае вулічнага рабаўніка. Такое ж акрэсліванне вызначаецца таксама паводле кароткага слоўніку крымінальнага жаргону Юрыя Аляксандрава, дзе пад паняццям гопник вызначаецца тэрмін «рабаўнік». Паводле версіі даведкавай службы расійскага партала Грамота.ру, слова «гопник» адносіцца да жаргоннай лексікі ў рускай мове і мае на ўвазе «махляра, налётчыка; пагромніка, хулігана»ГРАМОТА.РУ — справочно-информационный интернет-портал «Русский язык | Справка | Непростые слова».

Як адзначае Аляксандр Сідараў, слова «гопник» у рускай мове таксама выкарыстоўваецца для пазначэння «жабракоў, валацугаў, бамжоў». На яго думку, гэта азначэнне паўстала яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы Расіі — у часы існавання гэтак званых прыказаў грамадскага нагляду () — губернскіх камітэтаў, у сферы працы якіх знаходзіўся клопат пра «жабракоў, калекаў, хворых, сіротаў і г.д.», якія змяшчаліся ў адмысловых дамох нагляду за рахунак земскіх (то бок, муніцыпальных) сродкаў. У гэтым значэнні рускае гопник паходзіць ад абрэвіятуры ГОП («Городское общество призора», ). З той нагоды, што вылучаных сродкаў не хапала на дапамогу бяздомным асобам і асобам з малым прыбыткам, кліенты дамоў нагляду займаліся бадзяжніцтвам, кленчаннем, дробнымі крадзяжамі. Праз гэта слова «гопник» набыла значэнне «валацугаў, абадранцаў ды жабракоў», яно ў сваю чаргу захавалася і па кастрычніцкім перавароце.

Згодна са звесткамі «Вялікага тлумачальнага слоўніку рускай мовы» пад рэдакцыяй С. Кузняцова, «гопник» — «человек из социальных низов; босяк» ()Большой толковый словарь русского языка / Гл. ред. С. А. Кузнецов.— СПб.: Норинт, 1998. Тлумачальна-словаўтваральны слоўнік рускай мовы кандыдата філалагічных навук Таццяны Яфрэмавай пад словам «гопник» падае значэнне «опустившийся человек, бродяга»Ефремова Т. Ф. Новый словарь русского языка. Толково-словообразовательный.— М: Русский язык, 2000. ().

Іншыя версіі выводзяць этымалогію слова «гопнік» паводле іншых гіпотэзаў (якія таксама грунтуюцца на дзяржаўных установах). Так, у канцы XIX стагоддзя ў памяшканнях сучаснага атэлю «Октябрьская», што размяшчаецца на Лігаўскім праспекце, было арганізавана Дзяржаўнае таварыства нагляду (), у якое дастаўлялі безнаглядных дзяцей і падлеткаў, якія займаліся дробнымі крадзяжамі і хуліганствам. Па кастрычніцкім перавароце ў будынку арганізацыі з гэтымі ж мэтамі быў арганізаваны Дзяржаўны інтэрнат пралетарыяту. Паводле версіі гэтай этымалогіі, колькасць злачынцаў малога ўзросту ў гэтым раёне павялічылася ў некалькі разоў, а ў асяродку гараджан з’явіўся паняцце гопники, якім пазначалі жыхароў таварыства; сама назва ўзнікла ад рускай абрэвіятуры назвы ўстановы. Паўстаў выраз «количество гопников измеряется в лигах» (), у асяродку жыхароў Петраграда (а потым — Ленінграда) з’явілася завядзёнка пытацца ў малавыхаваных людзей фразаю «Вы что, на Лиговке живёте?» ()Н. А. Синдаловский «Книга Перемен. Судьбы петербургской топонимики в городском фольклоре» Издатель: Центрполиграф Год: 2009Лиговский проспект — Прогулки по Петербургу.

Як адзначае Аляксандр Сідараў, у канцы 1920-х гадоў г. зв. «босяцкая братия» словам «гоп» называла начлежкі, а іх насельнікаў — словам гопники, гопа. Сідараў засяроджвае ўвагу на сюжэце аповесці Л. Панцялеева і Рыгора Бялых «Рэспубліка ШКІД», у якой настаўніца, жадаючы напалохаць выхаванцаў, прыкрыквае на іх: «Вы ў меня побузите только. Я вам… Гопа канавская!» (). Апавядаючы пра вандроўкі аднога з герояў твору, аўтары ўзгадваюць пра гэта з ужываннем слова гопничал. Разважаючы наконт паходжання слова, Сідараў таксама звяртае ўвагу на распаўсюджаны выраз гоп-компания, што атаясамліваецца са словам «гопник», і якое мае значэнне «вясёлага зборышча людзей не надта сур’ёзных і надзейных, на якіх лепей не спадзявацца ў надзейнай справе». Таксама звязаны з гэтым словам і тэрмін гоп-стоп, які пазначае вулічны рабунак.

На думку Е. Калугінай, слова «гопник» можа мець значэнне «прымітыўны, малаадукаваны малады чалавек». Сацыёлаг Альбіна Гарыфзянава характарызуе гопнікаў як «неадукаваных людзей, культурна адсталых, абсалютна не талерантных»Дарья Золотухина. Комикс новой жизни // Русский репортёр, № 43 (171), 4 ноября 2010. Расійскімі сацыёлагамі Уладзімірам Дабраньковым і Альбертам Краўчанкам адзначана, што слова «гопник» з’яўляецца вытворным ад гоп — жаргоннага слова жабракоў, што ўвабралі ў сябе элементы крымінальнай культуры, і якое пазначала «знаходжанне ў начлежцы».

Блізкімі паводле значэння словамі і тэрмінамі з’яўляюцца урлы, «хуліганы», шпана, вулічныя пацаны, «дваровыя банды», «люмпены».

У іншых мовах, якія не карыстаюцца запазычаннем з рускай мовы альбо маюць свае тэрміны, існуюць свае аналагічныя тэрміны для пазначэння прадстаўнікоў падобных субкультур альбо блізкіх да іх. Напрыклад, англійскае chav (шырока ўжывальнае прыніжальнае слэнгавае слова, што азначай маладых людзей з нізкім сацыяльным статусам і якія звычайна носяць «брэндавае» спартыўнае адзенне, што таксама характэрна для гопнікаў), літоўскае forsai, латышскае urla і г.д.

Характарыстыка У якасці ўстойлівага выразу, прсутнага ў рускай мове, слова з’явілася ў 1980-з гадах датычна прадстаўнікоў моладзі, для якіх вулічны крадзеж маёмасці, на думку расійскай даследніцы Алены Бяссонавай, «часткай іміджу крыміналізаванай супольнасці, спосабам забаваў і падтрымання аўтарытэту». Як мяркуе Бяссонава, у 1990-х гадах з’явіліся г.зв. «гопы», для якіх усё характэрнае для жыцця іх «прабацькоў», да якіх аўтар залічвае асоб з крымінальным мінулым, стала «свайго кшталту філасофіяй жыцця, светапоглядам, спосабам пазіцыянаваць сябе ў грамадстве». Бяссонава адзначае, што «для сучаснага гопа, перадусім, важней напалохаць і прынізіць чалавека, зазнаць над ім сваю ўладу, а потым ужо — просвоіць яго грошы». Блізкасць да крымінальнага свету стала прычынай ужывання зладзейскага жаргону і ненарматыўнай лексікі.

З пункту сацыяльнага гледзішча прадстаўнікі субкультуры звычайна паходзяць з ускраін прамысловых гарадоў. Большасць гопнікаў выйшла з бедных, малазабяспечаных сем’яў. Імідж і паводзіны тыповага прадстаўніка гэта субкультуры прадстаўляюць сабою пародыю на прадстаўнікоў крымінальнага свету Расіі і іншых краін СНД перыяду 1990-х гадоў. Так, напрыклад, непасрэдна ад прадстаўнікоў крымінальнага свету гопнікі запазычылі звычку ўжытку чорных скураных куртак і спартыўных трыко, а таксама сталі займацца дробнымі крадзяжамі і вымагальніцтвам грошай.

Прадстаўнікі субкультуры гопнікаў звычайна характарызуюцца выражанай агрэсіяй супраць членаў грамадства, арыентаваных на заходнія каштоўнасці (звычайна, супраць арыентаваных на заходнюю культуру «нефармалаў»), а таксама пагардлівым стаўленнем да г.зв. лахоў — усіх прадстаўнікоў грамадства, якія не прытрымліваюцца пацанскіх паняццяў () — негалосных правілаў паводзінаў, якія склаліся ў крымінальным асяроддзі.

Як адзначае Раміль Ханіпаў, «Гарадскі цэнтр па прафілактыцы безнагляднасці і нарказалежнасці непаўнагадовых Санкт-Пецярбургу пазначае гопнікаў у якасці „нефармальных аб’яднанняў“ і ўключае іх да раздзелу „агрэсівы“. Дыскусіі інтэрнэт-форумаў кажуць пра ўзровень развіцця гэтых нефармальных аб’яднанняў наступным чынам: „…ад Калінінграду да Уладзівастоку гопнікі і за цяперашнім часам з’яўляюцца найраспаўсюджанай формай моладзевых аб’яднанняў“, а ўсе выкарыстоўваныя крыніцы падкрэсліваюць яскрава выражаны крымінальны і групавы характар дадзенай субкультуры: „Пераважна гэта бойкі, рабункі, наезды, якія накіраваныя на здабычу грошай…, алкаголь і цыгарэты“».

Кіраўнік маскоўскага аддзялення расійскай партыі ЛДПР О. Лаўроў заяўляў, што гопнікі складаюць вызначаную частку выбарчай базы яго партыіМарк Эймс и Яша Левин. В поисках гопников: Exile устраивает сафари в России // The Exile, перевод InoPressa.ru, 07 июня 2007:

Доктар сацыялялгічных навук, дырэктар праекту «Новое поколение» фонду «Общественное мнение» Ларыса Паўтава ў 2009 годзе меркавала, што «гапата» — гэта не менш за 25 % ад сучаснай моладзі. Ларыса Паўтава мае на ўвазе пад гэтым тэрмінам маладых людзей, якія не імкнуцца ні да якое мэты і якія знаходзяць сябе ў масе падобных сабе.

У адрозненне ад большасці нефармальных аб’яднанняў моладзі (напрыклад, хіпі, панкаў, ралевікоў), гопнікі не надавалі астатняму насельніцтву будзь-якіх назваў і не вылучалі сябе ў асобную групу адносна ўсяго насельніцтваПавел Каныгин. Гопники // Новая Газета, № 33, 12 Мая 2008 г., з чаго вынікае, што яны ніколі не ўсведамлялі сябе як субкультуру.

У большасці моладзевых субкультур характэрнае адмоўнае стаўленне да гопнікаў, якое даходзіць нават да крайняга антаганізму.

Даследніца Алена Бяссонава адзначае, што напачатку перабудовы гопнікі былі адзінымі з моладзевага асяроддзя, хто не цікавіўся ніякаю музыкай. Пазней прадстаўнікі субкультуры былі схільныя да блатное музыкі, рускага шансону (у прыватнасці, творчасці Міхаіла Круга, гурту «Бутырка»). Таксама шматлікія прадстаўнікі аддаюць перавагу папсе (поп-музыцы) і пацанскаму рэпу.

Стэрэатыпныя ўяўленні пра гопнікаў

Рознымі аўтарамі адзначаецца шэраг стэрэатыпаў датычна гопнікаў, якія распаўсюджаныя ў грамадстве і вядомыя ў ім як асноўныя і характэрныя асаблівасці дадзенай субкультуры. Напрыклад:

Большую частку вольнага часу бавяць на вуліцы або ў падваротнях, пад’ездахХанипов Р. «Гопники» — значение понятия, и элементы репрезентации субкультуры «гопников» в России // «Social Identities in Transforming Societies», іншымі ўлюбёнымі месцамі, дзе прадстаўнікі гэтай субкультуры бавяць час, ёсць паркі, скверы, старыя гарадскія двары, прыпынкі транспарту, гаражы, дворыкі ля дзіцячых садкоў, цёмныя дворыкі. Не азначаюць сябе тэрмінам гопнікі, не ўсведамляюць сваёй прыналежнасці да субкультуры гопнікаў, а таксама не ўсведамляюць свае групоўкі як субкультуры навогул. Замест гэтага называюць сябе пацаны, рэальныя пацаны, чёткие пацаны і г.д. Маюць звычку сядзення на кукішках (на корта́х, на карташах, на крабе), звычка паходзіць з месцаў зняволення альбо атаясамліваецца з імі. Гопнікі звычайна прытрымліваюцца развязнай хады і разам з гэтым агрэсіўнага стаўлення да мінакоў: пільны погляд (непрымальны для незнаёмай асобы), няветлівыя звароты, рэзка правакацыйныя фразы, што задаюцца з мэтай атрымаць нагоду на развязанне канфліктнай сітуацыі (прыкладам, «Ты чё такой дерзкий?», «Чё смотришь?!», «Ты кто такой по жизни?», «Ты с какого района?» і г.д.). Пры камунікацыі з іншымі прадстаўнікамі грамадства выкарыстоўваюць фразы, каб распачаць вымагальніцтва грошай і іншых каштоўнасцей (напрыклад, «Слышь, мелочи не найдётся?», «Попрыгай!» (каб вызначыць наяўнасць у ахвяры дробных, металёвых грошай)). Ужыванне насення сланечніка (семки, сэмки, семачки), пры гэтым сланечнікавая шалупіна, якая ўтвараецца ў працэсе спажывання насення, сплёўваюцца на асфальт або падлогу. Для прадстаўнікоў субкультуры гопнікаў з’яўляецца характэрнай з’ява гамафобіі, што, у прыватнасці, выражаецца ўжыткам словаў «пидор», «гомосек», «петух» датычна нават тых, хто не з’яўляецца геем, а, напрыклад, выкарыстоўвае ў адзенні стыль унісекс, не адпавядае ўсталяваным у асяродку гопнікаў канонам знешняга выгляду, паводзінаў і г.д. У маўленні гопнікі часцяком карыстаюцца словамі-паразітамі, напрыклад, «короче», «типа» и «слышь» («сышишь», «сышь»), «бля», «ёпт» («ёпта»).