Белалі́пскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белая Ліпа.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машчонскі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машчоны. 12 кастрычніка 1929 года ўзбуйнены за кошт далучэння тэрыторыі скасаванага Падворыцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР. 20 жніўня 1933 года з часткі сельсавета зноў утвораны Падворыцкі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад Ходцаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Асінаўка, Беляі, Бесцвіна, Дубкі, Жарцы, Закратунне, Запруддзе, Латыгава, Рубежніца і Савушы), у склад сельсавета з Гарывецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Капланы, Лугінавічы, Малішы, Падворыца і Пераброды)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 7 чэрвеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белая Ліпа, сельсавет перайменаваны ў БелаліпскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Белаліпскага сельсавета 23 населеныя пункты. 30 сакавіка 1992 года Белаліпскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Запруддзеўскага і Ходцаўскага сельсаветаў.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Сенненскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1992 годзе