Зевін Леў Якаўлевіч (6 (19) снежня 1903, Віцебск — снежань 1941 ці сакавік 1942) — беларускі і савецкі жывапісец, графік, мастак тэатра і ілюстратар яўрэйскага паходжання.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 (19) снежня 1903 у Віцебску ў сям’і рамесніка. У 1917—1918 гг. вучыўся ў віцебскай прыватнай Школе малявання і жывапісу Юдэля Пэна, адначасова працуючы ў Віцебскіх оптыка-механічных майстэрнях ЗелігаЭнциклопедия русского авангарда: Изобразительное искусство. Архитектура / Авторы-составители В. И. Ракитин, А. Д. Сарабьянов; Научный редактор А. Д. Сарабьянов. — М.: RA, Global Expert & Service Team, 2013. — Т. 1: Биографии. А—К. — 528 с. — 2500 экз. — ISBN 978-5-902801-10-8.. У 1919 годзе працягнуў навучанне ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы ў майстэрні Марка Шагала, дзе, на думку Казіміра Малевіча, Леў Зевін «…свае жывапісныя працы вырабляў пад уплывам Пікаса». Паспеў паспрабаваць сябе ў кубізмеМалевич, Казимир Северинович. Лев Яковлевич Зевин. — В: Записная книжка III. 1924» // Союз московских архитекторов : Рукопись. — 1924. — № 32. — С. 1. — 2 с.Тренихин М. М. Поэтика одухотворённой артистической личности: портреты кисти Льва Зевина. — В: Вестник славянских культур // Государственная академия славянской культуры : PDF. — М., 2011. — Т. XXI, № 3. — С. 111–118..
У 1920 годзе Леў Зевін перайшоў у майстэрню Казіміра Малевіча і Веры Ермалаевай («са з'яўленнем майго метаду Зевін быў вымушаны працягваць пазнаванне кубізму»), а ў 1921 годзе ў так званую «сезанаўскую майстэрню» Роберта Фалька («пасля гэтага было рашэнне Зевіна вярнуцца да жывапісу, і, вядома ж, прынцып Сезана быў асновай усёй дзейнасці яго настаўніка Фалька...»). Быўшы вучнем непадобных майстроў, здолеў знайсці свой уласны стыль. У яго творчай манеры асэнсаваныя і злучаны рысы мастацкіх кірункаў канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Мастацтвазнаўвец Аляксандр Ром так пісаў пра мастака: «Спагадны, душэўны, знешне сціплы чалавек з музычнай душой, ён выказаў без астатку ў жывапісу прывабныя рысы сваёй лірычнай натуры»Ромм А. Г. Лев Зевин. — В: Сборник статей о еврейских художниках // Астрея. — М., 2005. — С. 126. — 224 с.
У 1918—1920 гадах разам з іншымі мастакамі займаўся святочным афармленнем Віцебска. У 1919 годзе ўдзельнічаў у 1-й Дзяржаўнай выстаўцы карцін віцебскіх і маскоўскіх мастакоў (Віцебск). У 1920 годзе быў членам Дзяржаўнай дэкаратыўна-мастацкай майстэрні пры Віцебскім ГубАНА. На 2-й справаздачнай выстаўцы віцебскіх свабодных мастацкіх майстэрняў (1920) быў сярод групы мастакоў, прэміраваных за найлепшыя творыКрэпак Б. Леў Зевін. "Я убит подо Ржевом" // Вяртанне імёнаў. Кніга ІІ. Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. С. 296-309.. Разам з Эфраімам Валхонскім і Міхаілам Куніным арганізаваў «Групу трох», якая ў маі 1920 года адкрыла выстаўку ў клубе Саюза работнікаў мастацтва ў Віцебску. Крытык Абрам Ром адзначаў творы Зевіна ў віцебскай прэсе: «Ужо цяпер ягоныя яшчэ няспелыя творы паказалі нам пэўныя дасягненні ў колеры, канструкцыі форм, жывапіснай фактуры. У яго найбольш удалых кампазіцыйных вопытах (карціны "Купальшчыцы" і "У доме"), пры ўсёй непазбежнай блізкасці да Сезана і Пікаса, адчуваецца пэўная мастацкая індывідуальнасць з асаблівай экспрэсіўнасцю ды творчымі заданнямі, якія ўласцівы менавіта ёй»Крэпак Б. Леў Зевін. "Я убит подо Ржевом" // Вяртанне імёнаў. Кніга ІІ. Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. С. 296-309.. У лістападзе 1920 года быў сябрам групы УНОВИС.
У канцы 1921 года паехаў у Маскву ўслед за Р. Фалькам. Вучыўся ў маскоўскім ВХУТЕМАСе (1921—1925). Па заканчэнні станкавага аддзялення па майстэрні Р. Фалька у 1925 годзе за дыпломную работу «Рабочая сям’я» Л. Зевіну была нададзена найвышэйшая ўзнагарода — паездка за мяжу на чатыры гады, але праз адсутнасць грошай яна не адбылася. Працягнуў вучобу ў аспірантуры ВХУТЕМАС — ВХУТЕИНа (1926—1929, асістэнт Р. Фалька).
Браў удзел у Першай (1925), Другой (1927), Трэцяй (1929) і Чацвёртай (1931) Усебеларускіх выстаўках. У 1934 годзе прыняў удзел у юбілейнай выстаўцы «Мастакі БССР за 15 гадоў». Апошняя выстаўка ў Беларусі, у якой паспеў узяць удзел — Усебеларуская выстаўка выяўленчага мастацтва (1940)Крэпак Б. Леў Зевін. "Я убит подо Ржевом" // Вяртанне імёнаў. Кніга ІІ. Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. С. 296-309.. Сябра і экспанент аб’яднанняў: ВОХ (1927—1930), РАМБ (1930—1932, сябра-заснавальнік), РОСТ (1928—1929), група «13» (1929), сябра ОСТ (1929—1931.
У 1930 годзе камандзіраваны Народным камісарыятам асветы РСФСР у камуну «Войа Нова» у Крыме разам з М. Горшманам, М. Аксельродам, Л. Жалткевіч. У 1930 годзе па заданні «Всекохудожника» адбылася яго творчая паездка ў калгасы Херсоншчыны. У 1935 годзе Таварыствам землеўпарадкавання яўрэйскіх працоўных (ОЗЕТ) разам з групай маладых мастакоў (М. Аксельрод, Р. Гершанік, М. Горшман, І. Зусман, Б. Разенбліт і іншымі) камандзіраваны ў Бірабіджан. З 1932 года — сябра МОССХ.
Ілюстраваў і аформіў рад кніг: «Жаўтаротыя» Н. Кальмы (1931), «Гарніст» М. Святлова (1931) і іншых. Афармляў спектаклі «Замежная калегія» паводле п’есы Л. Славіна (1932), «Скарб Напалеона» А. Айзенберга паводле п’есы Шолам-Алейхема «Голбгрэбер» (1935) (абодва — у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР, Мінск), у тэатрах Масквы, Адэсы (там у 1935 годзе быў адноўлены «Скарб Напалеона»), Бірабіджана (1930-я).
У 1936—1940 гадах выкладаў у Маскоўскім абласным мастацкім тэхнікуме. Працаваў паводле дамоў з «Всекохудожником».
У канцы 1930-х гг. Леў Зевін уваходзіў у мастацкае аб’яднанне «Група пяці» разам з мастакамі Львом Аронавым, Аронам Ржэзнікавым, Міхаілам Дабрасердавым і Абрамам Пейсахавічам. Восенню 1940 года ў Маскве адбылася выстаўка «Групы пяці».
6 ліпеня 1941 года Зевін у радах апалчэння сышоў на фронт Другой сусветнай вайны. Са снежня 1941 года лічыўся зніклым без вестак, паводле іншых звестак, не пацверджаных дакументальна — у сакавіку 1942 года загінуў на фронце пад Вязьмай.
Выстаўкі:
«Група пяці: страты і адкрыцці. Леў Аронаў, Міхаіл Дабрасердаў, Леў Зевін, Абрам Пейсахавіч, Арон Ржэзнікаў.» Галерэя «Адкрыты клуб» 2016. «Мясніцкая, 21. Скрыжаванні лёсаў.» 2016—2017.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства Катэгорыя:Мастакі рускага авангарда Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі