Нобелеўская прэмія па эканоміцы, афіцыйна Прэмія Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля (), заснаваная Банкам Швецыі ў памяць Альфрэда Нобеля ў 1968 годзе з нагоды 300-годдзя банка і ўручаецца за дасягненні ў эканамічных навуках. Першая прэмія была прысуджана ў 1969 годзе Рагнару Фрышу і Яну Тынбергену.

Штогод у кастрычніку Шведская каралеўская акадэмія навук аб’яўляе імя лаўрэата прэміі, папярэдне выбраўшы яго з кандыдатур, пададзеных Камітэтам прысуджэння прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля. Узнагароджанне лаўрэата прэміі праходзіць разам з лаўрэатамі ў іншых галінах у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля 10 снежня. Кожнаму лаўрэату ўручаецца медаль, дыплом і грашовая ўзнагарода.

Лаўрэаты __NOTOC__ 1969—1970 • 1971—1980 • 1981—1990 • 1991—2000 • 2001—2010 • 2011—2020 • 2021—…

1969—1970 ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне#1969 Рагнар Фрыш(1895—1973) За распрацоўку і прымяненне дынамічных мадэляў для аналізу эканамічных працэсаў Ян Тынберген(1903—1994) 1970 Пол Энтані Самуэльсан(1915—2009) За навуковую працу, дзякуючы якой распрацоўваў статычную і дынамічную эканамічную тэорыю і актыўна спрыяў павышэнню ўзроўню аналізу ў эканамічнай навуцы

1971—1980 ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне#1971 Сайман Кузнец(1901—1985) За эмпірычна абгрунтаваную інтэрпрэтацыю эканамічнага росту, якая прывяла да новага і паглыбленага разумення эканамічнай і сацыяльнай структуры, а таксама працэсу развіцця 1972 Джон Хікс(1904—1989) За наватарскі ўнёсак у тэорыю агульнай эканамічнай раўнавагі і тэорыю дабрабыту Кенет Эроў(1921—2017) 1973 Васіль Лявонцьеў(1905—1999) За развіццё метаду «выдаткі — выпуск» і за яго прымяненне да важных эканамічных праблем1974 Гунар Мюрдаль(1898—1987) За асноватворныя працы па тэорыі грошай і эканамічных ваганняў і глыбокі аналіз узаемазалежнасці эканамічных, сацыяльных і інстытуцыйных з’яў Фрыдрых фон Хаек(1899—1992) 1975 Леанід Кантаровіч(1912—1986) За ўнёсак у тэорыю аптымальнага размеркавання рэсурсаў Цьялінг Купманс(1910—1985) 1976 Мілтан Фрыдман(1912—2006) За дасягненні ў галіне аналізу спажывання, гісторыі грашовага абарачэння і распрацоўкі манетарнай тэорыі, а таксама за практычны паказ складанасці палітыкі эканамічнай стабілізацыі1977 Джэймс Мід(1907—1995) За першапраходніцкі ўнёсак у тэорыю міжнароднага гандлю і міжнароднага руху капіталу Бертыль Олін(1899—1979) 1978 Герберт Сайман(1916—2001) За наватарскія даследаванні працэсу прыняцця рашэнняў у рамках эканамічных арганізацый 1979 Тэадор Шульц(1902—1998) За наватарскія даследаванні эканамічнага развіцця з асаблівай увагай да праблем краін у стадыі развіцця Артур Льюіс(1915—1991) Сент-Люсія, 1980 Лоўрэнс Клейн(1916—2001) За стварэнне эканамічных мадэляў і іх прымяненне да аналізу ваганняў эканомікі і эканамічнай палітыкі

1981—1990 ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне#1981 Джэймс Тобін(1920—2013) За аналіз стану фінансавых рынкаў і іх уплыву на палітыку прыняцця рашэнняў у галіне выдаткаў, на становішча з беспрацоўем, вытворчасцю і цэнамі 1982 Джордж Стыглер(1911—1991) За наватарскія даследаванні прамысловых структур, функцыянавання рынкаў, прычын і вынікаў дзяржаўнага рэгулявання 1983 Жэрар Дэбро(1921—2004) За новыя метады аналізу ў эканамічнай тэорыі і кардынальны перагляд тэорыі агульнай раўнавагі 1984 Рычард Стоўн(1913—1991) За фундаментальны ўнёсак у развіццё сістэм нацыянальных рахункаў і, адпаведна, значнае паляпшэнне асноў для эмпірычнага эканамічнага аналізу 1985 Франка Мадыльяні(1918—2003) За наватарскі аналіз зберажэнняў і фінансавых рынкаў 1986 Джэймс Б’юкенен(1919—2013) За даследаванне дамоўных і канстытуцыйных асноў тэорыі прыняцця эканамічных і палітычных рашэнняў 1987 Роберт Салоў(1924―2023) За ўнёсак у тэорыю эканамічнага росту 1988 Марыс Але(1911—2010) За наватарскі ўнёсак у тэорыю рынкаў і эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў 1989 Тругвэ Хаавельма(1911—1999) За тлумачэнне асноў тэорыі імавернасцяў, якое заклала асновы эканаметрыкі, і даследаванні адначасовых эканамічных структур 1990 Гары Марковіц(1927―2023) За наватарскую працу ў галіне тэорыі фінансавай эканомікі Мертан Мілер(1921—2017) Уільям Шарп(нар. 1934)

1991—2000 ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне#1991 Рональд Коўз(1910—2013) За адкрыццё і ілюстрацыю важнасці трансакцыйных выдаткаў і праў уласнасці для інстытуцыйных структур і функцыянавання эканомікі 1992 Гэры Бекер(1930—2014) За пашырэнне сферы мікраэканамічнага аналізу на шырокі спектр чалавечых паводзін і ўзаемадзеяння паміж людзьмі 1993 Роберт Фогель(1926—2013) За новае даследаванне эканамічнай гісторыі з дапамогай эканамічнай тэорыі і колькасных метадаў для тлумачэння эканамічных і інстытуцыйных змен Дуглас Норт(1920—2015) 1994 Джон Харсаньі(1920—2000) За аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў Джон Нэш(1928—2015) Райнхард Зелтэн(1930—2016) 1995 Роберт Лукас(1937―2023) За развіццё і ўжыванне гіпотэзы рацыянальных чаканняў, трансфармацыю макраэканамічнага аналізу і паглыбленне разумення эканамічнай палітыкі 1996 Джэймс Мірліс(1936—2018) За фундаментальны ўнёсак у эканамічную тэорыю стымулаў і асіметрычнай інфармацыі Уільям Вікры(1914—1996) 1997 Роберт Мертан(нар. 1944) За новы метад ацэнкі вытворных фінансавых інструментаў Майран Шоулз(нар. 1941) 1998 Амарція Сен(нар. 1933) За ўнёсак у эканоміку дабрабыту 1999 Роберт Мандэл(1932—2021) За аналіз манетарнай і фіскальнай палітыкі пры розных абменных курсах і за аналіз аптымальных валютных зон 2000 Джэймс Хекман(нар. 1944) За развіццё тэорыі і метадаў аналізу дыскрэтнага выбару Дэніел Мак-Фадэн(нар. 1937)

2001—2010 ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне#2001 Джордж Акерлоф(нар. 1940) За аналіз рынкаў з асіметрычнай інфармацыяй Майкл Спенс(нар. 1943) Джозеф Стыгліц(нар. 1943) 2002 Даніэль Канеман(1934―2024) , За інтэграцыю ідэй псіхалагічных даследаванняў у эканамічную навуку, асабліва ў дачыненні да чалавечага меркавання і прыняцця рашэнняў ва ўмовах нявызначанасці Вернан Сміт(нар. 1927) За стварэнне лабараторных эксперыментаў у якасці інструмента эмпірычнага эканамічнага аналізу, асабліва ў вывучэнні альтэрнатыўных рынкавых механізмаў2003 Роберт Інгл(нар. 1942) За метады аналізу часавых шэрагаў з цыклічнымі трэндамі (Аўтарэгрэсіўная ўмоўная гетэраскедастычнасць) Клайв Грэнджэр(1934—2009) За метады аналізу эканамічных часовых шэрагаў з агульнымі тэндэнцыямі (каінтэграцыя)2004 Фін Кідланд(нар. 1943) За ўнёсак у вывучэнне ўплыву фактару часу на эканамічную палітыку і за даследаванні рухаючых сіл дзелавых цыклаў Эдвард Прэскат(1940―2022) 2005 Роберт Аўман(нар. 1930) , За паглыбленне нашага разумення сутнасці канфлікту і супрацы шляхам аналізу тэорыі гульняў Томас Шэлінг(1921—2016) 2006 Эдмунд Фелпс(нар. 1933) За аналіз міжчасавага абмену ў макраэканамічнай палітыцы 2007 Леанід Гурвіч(1917—2008) За стварэнне асноў тэорыі аптымальных механізмаў Эрык Мэскін(нар. 1950) Роджэр Маерсан(нар. 1951) 2008 Пол Кругман(нар. 1953) За аналіз структуры гандлю і размяшчэння эканамічнай актыўнасці 2009 Элінар Острам(1933—2012) За аналіз эканамічнага кіравання, асабліва асноў Олівер Уільямсан(1932—2020) За аналіз эканамічнага кіравання, асабліва межаў фірмы2010 Пітэр Дайманд(нар. 1940) За даследаванні рынкаў з мадэлямі пошуку Дэйл Мортэнсен(1939—2014) Крыстафер Пісарыдэс(нар. 1948) ,

2011—2020 ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне#2011 Томас Сарджэнт(нар. 1943) За эмпірычныя даследаванні прычынна-выніковых сувязяў у макраэканоміцы Крыстафер Сімс(нар. 1942) 2012 Лойд Шэплі(1923—2016) За тэорыю стабільнага размеркавання і практыкі ўстройства рынкаў Элвін Рот(нар. 1951) 2013 Юджын Фама(нар. 1939) За эмпірычны аналіз змены цаны актываў Ларс Пітэр Хансен(нар. 1952) Роберт Шылер(нар. 1946) 2014 Жан Ціроль(нар. 1953) За аналіз рынкавай улады і яе рэгулявання 2015 Энгус Дзітан(нар. 1945) , За аналіз праблем спажывання, беднаты і сацыяльнага забеспячэння 2016 Олівер Харт(нар. 1948) , За ўнёсак у развіццё тэорыі кантрактаў Бенгт Хольмстрэм(нар. 1949) 2017 Рычард Тэйлер(нар. 1945) За ўнёсак у паводзінную эканоміку 2018 Уільям Нордхаўс(нар. 1941) За інтэграцыю змены клімату ў доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз Пол Ромер(нар. 1955) За інтэграцыю тэхналагічных інавацый у доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз2019 Абхіджыт Банерджы(нар. 1961) За эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю Эстэр Дзюфло(нар. 1972) , Майкл Крэмер(нар. 1964) 2020 Пол Мілграм(нар. 1948) За ўдасканаленне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходства іх новых фарматаў Роберт Уілсан(нар. 1937)

2021—… ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне#2021 Дэвід Кард(нар. 1956) , За эмпірычны ўклад у эканоміку працы Джошуа Ангрыст(нар. 1960) , За метадалагічны ўклад у аналіз прычынна-выніковых сувязяў Гвіда Імбенс(нар. 1963) , 2022 Бэн Бернанке(нар. 1953) За даследаванні банкаў і фінансавых крызісаў Дуглас Дайманд(нар. 1953) Філіп Дзібвіг(нар. 1955) 2023 Клаўдзія Голдзін(нар. 1946) За тое, што палепшылі наша разуменне вынікаў жаночага рынку працы 2024 Даран Аджэмаглу(нар. 1967) , За даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт Сайман Джонсан(нар. 1963) Джэймс Робінсан(нар. 1960) 2025 Джоэль Мокір(нар. 1946) , , За выяўленне перадумоў для ўстойлівага росту на аснове тэхнічнага прагрэсу Філіп Агіён(нар. 1956) За тэорыю ўстойлівага росту праз стваральнае разбурэнне Пітэр Хаўіт(нар. 1946)

Спасылкі

Афіцыйны сайт Нобелеўскай прэміі Афіцыйны сайт Шведскай каралеўскай акадэміі навук

Катэгорыя:Нобелеўская прэмія