Рудако́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Рудакі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ноўкінскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924)..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Віцебскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе