Ян Андрушэвіч (пачатак XVI ст. — каля 1567) — вялікалітоўскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, паэт-лацініст.
Біяграфія Канонік віленскі, біскуп кіеўскі (1546—56) і луцкі (1556—66). У 1548 годзе быў адным з паслоў ад ВКЛ на пахаванні Жыгімонта І Старога.
Каля 1543 года напiсаў элегiчным двухвершам дыдактычна-рэлiгійную паэму («Lens Lituana olim…», 52 радкi) пра легендарнае забойства ў Вільні 14 францысканскіх манахаў у перыяд княжання Альгерда (1345—1377). Гэты выпадак апiсаны ў беларуска-лiтоўскіх летапiсах (напр., у Хронiцы Быхаўца) i ў iншых творах тагачаснай літаратуры. Галоўны змест і пафас паэмы ў апалагетычна-хрысціянскай тэндэнцыйнасці, дыдактызме, што раскрываюцца толькi праз эмацыянальнае (а таму i непаслядоўнае) апiсанне драматычных эпiзодаў замучання язычнiкамi францысканцаў, якiя спрабавалi пашырыць хрысцiянства ў Лiтве. Паэма цiкавая ўвагай аўтара да мясцовай легенды, спробай выкарыстання каталiцкай царквой фактаў айчыннай гiсторыi (узвышаецца роля гiстарычнай асобы ваяводы вiленскага Гаштольда), асуджэннем братазабойстваў. Мастацкі ўзровень твора невысокi, аднак у iм адчуваецца добрае валоданне класiчнай латынню, лiтаратурнай тэхнiкай (метрычнае вершаскладанне, спалучэнне вобразаў антычнай мiфалогii i хрысціянска-бiблейскiх i сведчыць аб нарастаннi рэнесансавых элементаў у культуры ВКЛ.
Паэма была выбiта на адным з помнiкаў у гонар францысканскiх мiсiянераў, упершыню апублікавана Л. Вадзiнгам у «Annales minorum» («Малыя аналы», выходзiлi ў 1588—1657). Перакладзена на польскую i лiтоўскую мовы.
Крыніцы
Літаратура
Halecki, O. Jan Andruszewicz / Oskar Halecki // Polski słownik biograficzny. T. 1, z. 2 — 5: Andronicus Tranquillus Parthenius młodszy — Beynart Wojciech / Polska Akademia Umiejętności; [Wł. Konopczyński red. główny]. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności, 1935. — S. XVI, 97 — 479. — S. 97 — 98. Prokop, K. R. Sylwetki biskupów łuckich / Krzysztof Rafał Prokop. — Biały Dunajec — Ostróg: «Wołanie z Wołynia», 2001. — 257, , IV, s., k. tabl. kolor.: il. — S. 50 — 52.
Катэгорыя:Біскупы луцкія Катэгорыя:Біскупы кіеўскія Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула