Ігар Мікалаевіч Кулікоў () — беларускі паэт і перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія (англійскае аддзяленне)» (2010). Працаваў выкладчыкам англійскай мовы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, праводзіў прыватныя заняткі па санскрыце (2014—2021).

Творчасць Паэт і перакладчык McMillin, Arnold. The belarusian language in the twenty-first century as reflected in the verse of young poets. Studia Białorutenistyczne. Lublin : UMCS, 2015. Vol. 9. Pp. 203—213. http://dx.doi.org/10.17951/sb.2024.18.95-119McMillin, Arnold. The Heritage of Janka Bryĺ: Lyrical Miniatures by Young Belarusian Writers. Studia Białorutenistyczne. 2017. No 11. Pp. 195—208. https://doi.org/10.17951/sb.2017.11.195.. Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў» і «ARCHE». Аўтар васьмі зборнікаў паэзіі: «Паварот на мора» (Мінск, 2011) , «Свамова» (Мінск, 2013) , «Сівер-гара» (Мінск, 2015) , «Валадар загадак» (Мінск, 2017) , «Храм ракі» (Мінск, 2019) , «Вецер нішто і рэха цьмы» (Мінск, 2021) , «Нетутэйшая далечыня» (Варшава, 2025), «Горад N.» (Варшава, 2026) Выйшаў новы зборнік «моўных здымкаў» паэта Ігара Кулікова.

Перакладае з англійскай і санскрыту на беларускую. Сярод перакладаў з англійскай мовы — «Ліст Нігла» (Мінск, 2009) і трылогія «Валадар Пярсцёнкаў» (Варшава, 2023—2024) Джона Р. Р. Толкіна, «Чытво» (Мінск, 2018) Чарлза Букоўскі, «Выбраныя вершы» Роберта Фроста (Мінск, 2023), «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» (Варшава, 2025) невядомага аўтара XIV стагоддзя, «Дзюна» Фрэнка Герберта (Варшава, 2025), са стараанглійскай — «Стараангельская паэзія» (Мінск, 2019) .

У перакладзе з санскрыту — «Рыґведа. Кола І» (Мінск, 2016) , «Калідаса. Воблачны вястун» (Мінск, 2017) , «Аповед пра Шакунталу» (Мінск, 2018) , «Бгартрыгары. Выбраныя вершы» (Мінск, 2019) , «Магабгарата: выбраныя аповеды» (Мінск, 2022) .

Плануе зрабіць поўны паэтычны пераклад Рамаяны, асноўнага канона ўпанішадаў, зборніка твораў Калідасы.

Прызнанне і ўзнагароды Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана ў намінацыі «Паэзія» (2009) . Дыпламант прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2011) . Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Спецпрэмія» за кнігу «Рыгведа. Кола І» (2018) . Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана ў намінацыі «Пераклад паэзіі» (2022) за кнігу «Стараангельская паэзія» . Лаўрэат прэміі імя Наталлі Арсенневай (2026) за кнігу «Нетутэйшая далечыня» .

Бібліяграфія Зборнікі паэзіі Паварот на мора. Мінск, 2011, 2017. 94 с. ISBN 978-985-7165-29-2 Свамова. Мінск : Медысонт, 2013. 92 с. ISBN 978-985-6982-92-0 Сівер-гара. Мінск : Медысонт, 2015. 70 с. ISBN 978-985-7085-95-8 Валадар загадак. Мінск : Медысонт, 2017. 100 с. ISBN 978-985-7136-58-2 Храм ракі. Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. 158 с. ISBN 978-985-7210-23-7 Вецер нішто і рэха цьмы. Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. 136 с. ISBN 978-985-7210-95-4 Нетутэйшая далечыня. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2025. 170 c. ISBN 978-83-68202-37-3 Горад N. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2026. 164 с. ISBN 978-83-68202-51-9

Пераклады Дж. Р. Р. Толкін. Ліст Ніґла. Пераклад з англійскай мовы / І. М. Кулікоў // ARCHE. Мінск, 2009. № 10 (85). C. 105—120. Антон Кротаў. Практыка вольных падарожжаў. Пераклад з рускай мовы. Масква, 2009, 2016. 84 с. Рыґведа. Кола І. Пераклад з санскрыту. Мінск : Медысонт, 2016. 592 с. ISBN 978-985-7136-16-2 Калідаса. Воблачны вястун. Пераклад з санскрыту. Мінск : Зміцер Колас, 2017. 92 с. ISBN 978-985-7164-55-4 Аповед пра Шакунталу. Пераклад з санскрыту. Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. 218 с. ISBN 978-985-7165-72-8 Чарлз Букоўскі. Чытво. Пераклад з англійскай мовы. Мінск : Логвінаў, 2018. 484 с. ISBN 978-609-8213-39-3 Бгартрыгары. Выбраныя вершы. Пераклад з санскрыту. Мінск : Зміцер Колас, 2019. 80 с. ISBN 978-985-23-0034-6 Стараангельская паэзія. Пераклад са старанглійскай. Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. 178 с. ISBN 978-985-7210-183 Магабгарата : выбраныя аповеды / Пераклад з санскрыту Ігара Кулікова. Мінск : A. М. Янушкевіч, 2022. 484 с. ISBN 978-985-7283-09-5 Роберт Фрост. Выбраныя вершы. Пераклад з англійскай мовы. Мінск: Энцыклапедыкс, 2023. 110 с. ISBN 978-985-7247-70-7 Дж. Р. Р. Толкін. Валадар пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2023. 574 с. ISBN 978-83-969297-6-1 Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Дзве Вежы. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2024. 494 c. ISBN 978-83-68202-07-6 Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2024. 596 c. ISBN 978-83-68202-19-9 Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2025. 232 c. ISBN 978-83-68202-29-8 Фрэнк Герберт. Дзюна. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2025. 750 c. ISBN 978-83-68202-33-5

Крыніцы

Спасылкі Ігар Кулікоў: Навіны на сайце bellit.info Ігар Кулікоў: Даведка на сайце інтэрнэт-часопіса ПрайдзіСвет Кулікоў Ігар Мікалаевіч: Профіль на сайце lit-bel.org Ігар Кулікоў. Zoom-прэзентацыя кнігі «Магабгарата. Выбраныя аповеды» Чытач Кулікоў: Аддаю перавагу вялікім творам Творчая кухня з Ігарам Куліковым «Пятроўшчына-Іншыня». Гутарка з паэтам Ігарам Куліковым Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні «Мова як герой эпасу: Толкін у беларускіх перакладах»

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з санскрыту Катэгорыя:Перакладчыкі Джона Рональда Руэла Толкіна Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з ісландскай мовы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Карласа Шэрмана