Ягор Карпіцкі (нар. , Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Сокал» з Саратава (у арэндзе з самарскіх «Крылаў Саветаў») і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец салігорскага «Шахцёра», з 2020 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2021 замацаваўся ў дублі і з 39 галамі стаў найлепшым бамбардзірам першынства дублёраў. З лета 2021 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Шахцёр» 19 ліпеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды» (3:0), калі выйшаў на замену ў першым тайме, а ў дадатковы час адзначыўся голам. 21 жніўня ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, дзе заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену.

Сезон 2022 пачынаў у дублі салігорскага клуба, а ў красавіку быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр». Замацаваўся ў складзе петрыкаўскай каманды, за 8 матчаў забіў 10 галоў, узначальваў спіс бамбардзіраў Першай лігі. У чэрвені 2022 года быў вернуты ў асноўную каманду салігарчан, дзе стаў рэгулярна з’яўляцца ў складзе, пераважна выходзячы на замену.

У 2023 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Шахцёра», дзе стаў рэгулярна забіваць, за 13 гульняў чэмпіянату адзначыўся 12 галамі. У ліпені 2023 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў». З кастрычніка 2023 года стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, а ў красавіку 2024 года быў адпраўлены ў рэзервовую каманду.

У ліпені 2024 года на правах арэнды далучыўся да саратаўскага «Сокала».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

12 кастрычніка 2023 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2024 супраць Румыніі (0:0).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2020 дубль Шахцёр (Салігорск) 2 1 2021 Д1 Шахцёр (Салігорск) 3 0 2022 (пач.) дубль Шахцёр (Салігорск) 2 5 2022 (1) Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 8 10 2022 (2) Д1 Шахцёр (Салігорск) 16 3 2023 (1) Д1 Шахцёр (Салігорск) 13 12 2023/24 Д1 Крылы Саветаў 10 1 2023/24 Д3 Крылы Саветаў-2 11 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў-2 Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў