Максім Лотыш (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», дзе добра заявіў аб сабе на юнацкім узроўні, стаўшы ў 2017 годзе найлепшым бамбардзірам першынства Беларусі да 16 гадоў з 27 мячамі. Таксама ў 2017 годзе пачаў выступаць за дубль «Мінска». У лістападзе і снежні 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў кракаўскай «Вісле», а ў лютым 2018 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе таксама стаў гуляць за дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Дынама» 29 ліпеня 2018 года, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пенальці 2:1), у гэтым матчы выступалі пераважна рэзервісты брэсцкага клуба.

У сезоне 2020 стаў часцей прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Іслачы» (1:0). У сезоне 2022 не выхадзіў на поле, толькі часам заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб.

У ліпені 2022 года стаў іграком «Слоніма-2017», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам.

У студзені 2024 года адправіўся на прагляд у «Астравец» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Мінск 9 0 2018 дубль Дынама 26 4 2019 дубль Дынама 1 0 2020 дубль Дынама 26 5 2021 Д1 Дынама 3 0 2022 (1) дубль Дынама ? 4 2022 (2) Д2 Слонім-2017 8 0 2023 Д2 Слонім-2017 31 5

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец