Пухавіцкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Мінскай вобласці. З 29 ліпеня 1925 года раённы цэнтр — Мар’іна Горка. З 17 чэрвеня 1924 года да 29 ліпеня 1925 года цэнтрам раёна была вёска Пухавічы.
Тэрыторыя раёна 2 442,23 км² (4-е месца ў вобласці). Колькасць насельніцтва — 65,7 тысячы чалавек (6-е месца ў вобласці). У раёне 13 сельсаветаў, 1 горад, 4 пасёлкі гарадскога тыпу, 304 сельскія населеныя пункты. Прадстаўнічым органам мясцовага самакіравання на тэрыторыі раёна з’яўляецца Пухавіцкі раённы Савет дэпутатаў.
Гісторыя
17 ліпеня 1924 года быў утвораны Пухавіцкі раён у складзе Мінскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Балоцкі (Балачанскі, Балачоўскі), Блонскі, Блужскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, Пудзецкаслабодскі, Сінчанскі, Слабадскі, Суцінскі, Талькаўскі, Турынскі. 29 ліпеня 1925 года цэнтр раёна перанесены ў пасёлак Мар’іна Горка.
29 ліпеня 1925 г. адбыўся 1-ы раённы з’езд Саветаў, які прыняў рашэнне перанесці раённы цэнтр у Мар’іну Горку. Першым сакратаром райкама партыі тады працаваў Башко, старшынёй райвыканкома — Маркоўскі, сакратаром райкама камсамола — Садоўскі.
18 снежня 1925 года ўтвораны Пухавіцкі сельсавет і скасаваны Слабадскі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Гарэлецкі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі і Шацкі сельсаветы скасаванага Шацкага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Азярычынскі (Азярышчанскі), Дудзіцкі, Узлянскі сельсаветы скасаванага Самахвалавіцкага раёна; 8 ліпеня 1931 года — Задашчэнскі, Селецкі, Слабадскі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна; Абчацкі, Голацкі, Дукорскі, Замастоцкі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Рудзенскі сельсаветы і мястэчка Смілавічы скасаванага Смілавіцкага раёна. 25 ліпеня 1931 года Абчацкі і Замастоцкі сельсаветы ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. У 1935 годзе скасаваны Талькаўскі сельсавет. 12 лютага 1935 года Задашчэнскі, Селецкі, Слабадскі сельсаветы перададзены адноўленаму Грэскаму раёну; Азярычынскі (Азярышчанскі), Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Пудзецкаслабодскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Узлянскі, Цітвянскі, Шацкі сельсаветы — адноўленаму Рудзенскаму раёну. 12 сакавіка 1935 года Рудзенскаму раёну перададзены таксама Карзуноўскі сельсавет, а Гарэлецкі і Пудзецкаслабодскі сельсаветы вернуты ў склад Пухавіцкага раёна. 15 красавіка 1935 года да раёна далучаны Задашчэнскі і Слабадскі сельсаветы Грэскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Мар’іна Горка атрымала статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе Кнорынскі сельсавет перайменаваны ў Варашылаўскі, зноў утвораны Талькаўскі сельсавет.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да пачатка ліпеня 1944 года тэрыторыя раёна была акупіравана нямецкімі войскамі. Пухавіччыну вызвалялі войскі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў у ходзе праведзенай на другім этапе аперацыі «Баграціён», якая праходзіла з 29 чэрвеня да 4 ліпеня 1944 года.
У цэлым, па афіцыйных падліках, Пухавіцкі раён (у сённяшніх межах) страціў у Другой сусветнай вайне — 11 238 чалавек, з якіх 5895 чалавек мірнага насельніцтва, 4141 чалавек загінулі на франтах, 1192 чалавекі — у партызанскіх атрадах.
16 ліпеня 1954 года Пудзецкаслабодскі сельсавет перайменаваны ў Ананіцкі, Задашчэнскі сельсавет скасаваны. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Селецкі сельсавет Грэскага раёна, 20 студзеня 1960 года — гарадскі пасёлак Рудзенск, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі сельсаветы скасаванага Рудзенскага раёна, 1 красавіка 1960 года — Шацкі сельсавет Уздзенскага раёна. 5 мая 1962 года скасаваны Варашылаўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Любяцкі і Навапольскі сельсаветы скасаванага Уздзенскага раёна. 4 студзеня 1964 года Слабадскі сельсавет перайменаваны ў Вецярэвіцкі, скасаваны Селецкі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года Любяцкі сельсавет перададзены ў склад адноўленага Уздзенскага раёна. 16 мая 1968 года ўтвораны Селецкі сельсавет. 15 чэрвеня 1972 года Сінчанскі сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі, 16 жніўня 1973 года Балоцкі сельсавет — у Краснаакцябрскі. 31 сакавіка 1977 года Цітвянскі сельсавет перайменаваны ва Узлянскі. 29 снежня 1977 года пасёлак Праўдзінскі рэарганізаваны ў рабочы пасёлак. 23 ліпеня 1984 года Амяльнянскі сельсавет перайменаваны ў Дубраўскі. 24 студзеня 1986 года рабочы пасёлак Свіслач аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў з утварэннем асобнага пассавета. 20 кастрычніка 1995 года горад Мар’іна Горка і Пухавіцкі раён былі аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 4 ліпеня 2002 года зацверджаны герб і сцяг Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна. 29 верасня 2006 года скасаваны Гарэлецкі, Краснаакцябрскі, Селецкі і Сяргеевіцкі сельсаветыРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района . 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Талькаўскі сельсаветРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 28 мая 2013 года скасаваны Ананіцкі, Вецярэвіцкі, Дрычынскі, Суцінскі, Узлянскі сельсаветы, Праўдзінскі пассавет, Рудзенскі і Свіслацкі пассаветы рэарганізаваны ў Рудзенскі і Свіслацкі сельсаветы адпаведнаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.
Геаграфія
Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Беларусь (менавіта ў Пухавіцкім раёне знаходзіцца геаграфічны цэнтр Беларусі) ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінскай вобласці. Мяжуе з Мінскім, Слуцкім, Старадарожскім, Уздзенскім, Чэрвеньскім раёнамі Мінскай вобласці, Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.
Раён знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня плоскахвалістая, 90 % яе на вышыні 160—200 м, 7 % — вышэй за 200 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 236 м (на поўдзень ад вёскі Сяргеевічы).
У Пухавіцкім раёне здабываюць торф, бузы, пяскова-жвіровыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі, гліну і суглінкі. Пераважаюць глебы: сельскагаспадарчых угоддзяў, дзярновападзолістыя забалочаныя (33 %), дзярнова-падзолістыя (31,8 %), тарфяныя-балотныя (23,8 %). Пад лесам (39,9 %) тэрыторыі раёна, пад балотам — 4,4 %.
Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў — 112 тыс. га, з іх асушаных — каля 38 тыс. га.
Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня +17,9 °C. Ападкаў выпадае 592 мм у год. Вегетацыйны перыяд 188 сутак.
Праз тэрыторыю раёна працякаюць рэкі Пціч, у якую ўпадаюць Асачанка (з прытокам Цепленька), Асінаўка, Вуж (Вушанка), Грэбенка, Шаць (з прытокам Кавалёўка), і Свіслач з прытокамі Балачанка, Волма, Жалязянка, Сіняўка, Талька (з прытокам Суцінка), Цітаўка. Азёры: Сяргееўскае, Мацярынскае, Свяценскае, Глухое, Беліцкае, Сіняе, Доўгае, Круглае, Сіняя Града, Зужава, Грымячае. Вадасховішчы: Земснарад, Кавалёўка, Чырвонагвардзейскае.
Сімволіка
Сцяг Пухавіцкага Раёна ўзяты з гербу г. Мар’іна Горка. Сцяг: прастакутнае палатно блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога выява Багародзіцы ў чырвона-блакітных, адзеннях з белым покрывам. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 года № 42.
Герб раёна супадае з гербам горада Мар’іна Горка. Паходжанне назвы горада Мар’іна Горка сыходзіць у дахрысціянскія часы. Па легендзе, на ўзвышшы, калісьці размешчаным на месцы сучаснага горада, стаяла паганская бажніца. Тут ушаноўвалі нарачонай Сонца, багіні-мацюкай, заступніцы дзіцянараджэння Мары. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 г. № 42.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Станам на 28 мая 2013 года ў склад Пухавіцкага раёна ўваходзілі наступныя сельсаветы:Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 28 мая 2013
№ Сельсавет Адм. цэнтр Уключае Насельніцтва 1 Блонскі сельсавет Блонь 13 населеных пунктаў 2 Блужскі сельсавет Блужа 32 населеных пунктаў 907(2009) 3 Голацкі сельсаветГолацк 15 населеных пунктаў 4 Дубраўскі сельсавет Дубраўка 15 населеных пунктаў 2 000 (2011) 5 Дукорскі сельсавет Дукора 37 населеных пунктаў 6 Навапольскі сельсавет Наваполле 35 населеных пунктаў 7 Навасёлкаўскі сельсавет Навасёлкі 28 населеных пунктаў 8 Пухавіцкі сельсавет Пухавічы 31 населеных пунктаў 9 Пярэжырскі сельсавет Пярэжыр 19 населеных пунктаў 10 Рудзенскі сельсавет Рудзенск 14 населеных пунктаў 11 Свіслацкі сельсавет Свіслач 2 населеных пункта 11 959 (2016) 12 Турынскі сельсавет Турын 29 населеных пунктаў 13 Шацкі сельсавет Шацк 37 вёсак
Насельніцтва
1 студзеня 1933 год — 100,778 тыс.http://www.pukhovichi.minsk-region.by/ru/region/istoriya.html 1959 год — 76 719. 1970 год — 75 150. 1979 год — 72 253. 1989 год — 77,1 тыс. 1994 год — 81,1 тыс. чал. 1999 год — 79 тыс. 1 студзеня 2002 года — 76,8 тыс. чал., гарадскога — 43,6 %. 2008 год — 70,7 тыс. 2009 год — 69 427 чалавекПерепись населения — 2009. Минская область Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь 1 студзеня 2016 год — 65,7 тысячы чалавек (з іх гарадскога — 30,2 тыс.чал., сельскага — 35,4 тыс.чал. і горада Мар’іна Горка — 21,3 тыс.чал.). 2017 год — 65 310 чалавек. 2018 год — 64 665 чалавек. 1 студзеня 2019 год — 64 889 чалавек (гарадское насельніцтва — 30 020 чалавек, сельскае — 34 869 чалавек).
Гарадскія паселішчы: Мар’іна Горка, Рудзенск, Свіслач, Праўдзінскі, Дружны
Рэлігія
На 1 студзеня 2017 года ў Пухавіцкім раёне налічвалася 33 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З іх 20 праваслаўных грамадаў, 3 каталіцкія грамады, 5 рэлігійных грамадаў хрысціянаў веры евангельскай, 5 грамадаў евангельскіх хрысціянаў баптыстаў. Рэлігійную дзейнасць на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ажыццяўляюць 23 святары, з іх: 14 — прадстаўнікі праваслаўнай канфесіі, 1 — каталіцкай, 4 пастара хрысціянаў веры евангельскай, 4 пастара рэлігійных грамадаў евангельскіх хрысціянаў баптыстаў.
Эканоміка
Сельская гаспадарка Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі. У раёне пасевы зерневых культур, ільну, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, хімічнай прамысловасці.
На 1 студзеня 2016 года пагалоўе кароў дойнага статка ў сельскагаспадарчых арганізацыях складае 16980 галоў. Вытворчасць малака за 2015 год склала 62,6 тыс. тон.
Сельскагаспадарчыя арганізацыі: СУП «Дукора-Агра» ААТ "Племянны завод «Індустрыя» ААТ «Зазерка» ААТ «Агра-Абярэг» ААТ «Аграсімвал» СГФ ААТ «Чырвоны май» СГФ ААТ «Мінскі малочны завод № 1» «Дрычын» ААТ «Голацк» ААТ «Вецярэвічы» ААТ «Ражджэственскае-Агра» ПСУ «Рудзенскае»
Прамысловая вытворчасць Свіслацкі сельсавет з’яўляецца прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у пасялковым Савеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна.
Прадпрыемствы: ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» Торфабрыкетнае прадпрыемства УП «Сяргеевіцкае» — найбуйны ў Беларусі торфаперапрацоўчы завод, Прадпрыемства металаапрацоўкі УП «Зеленаборскае», Прадпрыемства па вытворчасці ўгнаенняў, харчавальных грунтоў і інш. ТАА «Флорабел», ААТ «Завод горнага воску», ААТ «Рудзенск», РУП «Эксперыментальная база „Свіслач“», ЗАТ «Аўгуст-Бел», Філіял «Белэнэргабудіндустрыя», ТАА «Строй мантаж» — будаванне і грузаперавозкі, ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Машхарчпрад», ААТ «Пухавіцкі харчкамбинат», ААТ «Пухавічы-лён», РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі Беларусі па харчы», КП ДУП «Мар’інагорскі завод жалезабетонных вырабаў», ТАА «Мароз Прадукт»,
Энергетыка