Грамы (, ) — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў межах горада Полацка на лініі Полацк — Алёшча (граніца з Расіяй), паміж станцыяй Полацк і прыпыначным пунктам Сякераўшчына.

Станцыя адкрыта ў 1905 годзе падчас будаўніцтва чыгункі (Санкт-Пецярбург) — Балагое — Полацк — Седльцы — (Варшава). Першапачаткова мела назву Полацк-2, а вакзал станцыі называўся Мікалаеўскім. Таксама часам сустракаецца назва «Полацк парк Грамы», «Полацк парк» ці «Полацк-Грамы».

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Полацкага раёна Катэгорыя:Транспарт Полацка