Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў С. А. Кальцова (пазней імя Заслонава, створаны ў лютым 1943 года), А. С. Арлоўскага (пазней імя А. В. Бачкова, арганізаваны ў жніўні 1943) і імя Шчорса (арганізаваны ў жніўні 1943 у партызанскай брыгадзе «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Шаркаўшчынскага, Пастаўскага, Ашмянскага, Смаргонскага, Астравецкага раёнаў. 8 ліпеня 1944 года брыгада (364 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі: атрад імя Заслонава; атрад імя Бачкова (кулямётчык А. В. Бачкоў загінуў у баі ў жніўні 1943 года); атрад імя Шчорса; атрад «За Савецкую Радзіму».

Камандаванне

Камандзір В. А. Манохін.

Камісары В. Ф. Папок; У. І. Тубеліс.

Начальнікі штаба С. П. Краеў; Дз. А. Ануфрыеў.

Гісторыя Партызаны праводзілі аперацыі на чыгуначных участках Даўгаўпілс — Вільня, Полацк — Маладзечна, Маладзечна — Вільня, Шаркаўшчына — Свянцяны — Вільня. У маі 1943 года вялі баі з карнікамі каля вёскі Ласіца Дунілавіцкага раёна, у верасні правялі засадныя баі, захапілі трафеі каля вёскі Варапаева. У ноч на 5 жніўня на чыгуначным участку Гудагай — Смаргонь падарвалі больш за 670 рэек.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе