Асада — від феадальнай зямельнай рэнты ў грашовай форме, асноўная павіннасць асадных сялян ВКЛ у XVI ст. Узнікла з развіццём гандлёва-грашовых адносін. Паводле "Уставы на валокі" 1557 г., у велікакняжацкіх (гаспадарскіх) уладаннях складала 30 грошаў з валокі. У маёнтках іншых феадалаў памеры асада перавышалі гэту норму. У канцы XVI ст. асада паступова злілася з чыншам.
Спасылкі "Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі"; "Курс: Гісторыя Беларусі"; ГОЛУБЕЎ В.Ф., СЯЛЯНСКАЕ ЗЕМЛЕЎЛАДАННЕ I ЗЕМЛЕКАРЫСТАННЕ НАБЕЛАРУСІ XVI ст.
Гл. таксама Бенефіцыі; Чынш; Чыншавік; Лен; Феод; Ландграф; Маркграф
Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае