«Наша дискотека» () — дэбютны студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «» ў 1980 годзе. Гісторыя стварэння Свае першыя запісы на грампласцінках ВІА «Верасы» выпусціў яшчэ ў 1975 годзе. У савецкія часы часопіс «» меў дадатак у выглядзе пласцінак. Адным з герояў восьмага нумара часопіса ў 1975 годзе сталі «Верасы», а песні «Колыбельная» і «Даёшь Амур, даёшь Байкал» у іх выкананні ўвайшлі на гнуткую пласцінку ў дадатку да часопіса. Тады ж «Мелодия» выдала першыя два міньёны гурта, у якія ўвайшло па тры песні. У 1976 годзе «Верасы» атрымалі прыз на Міжнародным фестывалі палітычнай песні «Ален Мак» у Балгарыі, а выступ гурта быў запісаны на дыск «Краски мира» і выдадзены балгарскай фірмай грамзапісу «». Але папулярны гурт стаў пасля выхаду першага дыска-гіганта «Наша дыскатэка», выпушчанага ў 1980 годзе. Першы тыраж складаў 90 тысяч асобнікаў. Паралельна, з іншым афармленнем пласцінкі выйшлі на Ленінградскім і Ташкенцкім заводах. Усяго ж існуе шэсць выданняў «Нашай дыскатэкі», песню «Малиновки заслышав голосок» спяваў увесь Савецкі Саюз.

Спіс кампазіцый

Удзельнікі запісу Васіль Раінчык ― кампазітар, мастацкі кіраўнік

Спасылкі

Катэгорыя:Альбомы 1980 года Катэгорыя:Альбомы «Верасоў»