Хіт-парад «Беларускай маладзёжнай» — беларускі музычны зборнік, які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «» ў 1990 годзе.

Гісторыя стварэння У савецкай Беларусі рок-музыкантаў можна было пачуць толькі ў эфіры радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная». Менавіта рэдакцыя БМ першай у беларускай радыёпрасторы арганізавала радыйны хіт-парад. Хіт-парад быў створаны ў 1989 годзе і ў першы год існавання стаў адной з самых папулярных перадач беларускага радыё. Праз год рэдакцыя радыёстанцыі змагла дабіцца выдання лепшых песень па выніках года на плыце на «Мелодыі». «Хіт-парад „Беларускай маладзёжнай“» выйшаў у дзвюх частках. Гурты з трэк-ліста доўгія гады былі на слыху — «Бонда», «Мясцовы час», «Зарціпо», «Мроя», «Ulis», «Сузор’е».

Спіс кампазіцый

Спасылкі

Хіт-парад «Беларускай маладзёжнай» (1990) Хіт-парад «Беларускай маладзёжнай»

Катэгорыя:Альбомы 1990 года Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі