Аперацыя АДКБ у Казахстане — ваеннае ўмяшанне краін АДКБ у Казахстане, якое пачалося ў сувязі з масавымі пратэстамі ў студзені 2022 года. Заяўленай мэтай стала нармалізацыя і стабілізацыя становішча на тэрыторыі краіны. Увод замежных войскаў здзейснены на падставе Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Кіраўніцтвы арганізацыі і краін-удзельніц афіцыйна пазіцыянавалі аперацыю як міратворчую. У місіі задзейнічаны сілы агульнай колькасцю па меншай меры ў 2030 чалавек (200 таджыкістанскіх, 150 кыргызстанскіх і 100 армянскіх вайскоўцаў, а таксама нявызначаныя колькасна расійскія і беларускія групоўкі). Ужо праз тыдзень замежныя войскі пачынаюць пакідаць краіну. Для АДКБ казахстанская кампанія стала першай аперацыяй у яе гісторыі.

Перадгісторыя 15 мая 1992 года Рэспубліка Казахстан разам з шэрагам іншых дзяржаў падпісала Дагавор аб калектыўнай бяспецы, на падставе якой створана Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Артыкул 2 абавязваў удзельнікаў падтрымліваць адзін аднаго ў выпадку ўзнікнення пагрозы бяспекі, стабільнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту. Артыкул 4 падаваў гарантыі дапамогі ў выпадку агрэсіі.

2 студзеня 2022 года пасля раптоўнага рэзкага павышэння цэн на звадкаваны газ, якое, на думку ўрада Казахстана, было выклікана высокім попытам, у нафтавым мястэчку Жанаазен пачаліся пратэсты. Яны хутка распаўсюдзіліся на іншыя гарады: Алматы, Актау, Актабэ, Караганда, Нур-Султан, Шымкент, Какшэтаў і Уральск. Іх удзельнікі хутка перайшлі ад эканамічных патрабаванняў да палітычных — аб адстаўцы ўрада, выхадзе з палітыкі Нурсултана Назарбаева.

Хутка хваляванні радыкалізацыраваліся, а пратэсты перайшлі да гвалту. Умераныя пратэстоўцы спрабавалі здушыць маргінальныя элементы ў сваіх шэрагах, але менавіта радыкалы, некаторыя з якіх мелі стралковае ўзбраенне, перахапілі ўсю ініцыятыву. Мелі месца пераходы праваахоўнікаў на бок апазіцыі, пагромы натоўпам афіцыйных будынкаў, марадзёрства і захоп арсеналаў са зброяй. Самае складанае становішча было ў Алмаце. Там жа пратэстоўцамі былі абезгалоўленыя двое паліцэйскіх, што ўлады расцанілі як прамую прыкмету тэрарыстычнага і экстрэмісцкага характару пратэстуОбезглавленные тела силовиков нашли в Алматы. За першыя дні ў сутычках з дэманстрантамі загінулі 8 сілавікоў, яшчэ 300 пацярпелі. Апазіцыйныя сілы страцілі некалькі дзясяткаў чалавек забітыміВ Алматы уже десантировали российский спецназ. Белорусский на подходе? Что будут делать на улицах казахского города? — Видео.

Урад Казахстана не змог самастойна спыніць беспарадкі ў буйных гарадах, а таму ўсклаў віну за народныя хваляванні на тэрарыстаў і радыкалаў, падрыхтаваных «знешнімі сіламі». Падобнае ў далейшым паслужыла падставай запытаць прамога ўмяшання саюзнікаў.

Першым ідэю звярнуцца па дапамогу да іншых краін агучыў касманаўт Токтар Аўбакіраў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Хабар 24»ОДКБ спешит на помощь // Комерсантъ, 6 января 2022. Хутка казахстанскае кіраўніцтва разгарнула перамовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, заклікаючы Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы ўмяшацца супраць пратэстоўцаў. Увечары 5 студзеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся да лідараў альянсу з просьбай «аказаць дапамогу Казахстану ў пераадоленні гэтай тэрарыстычнай пагрозы». Сваё рашэнне Такаеў патлумачыў тым, што ў краіне дзейнічаюць «тэрарыстычныя банды, падрыхтаваныя за мяжой». Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, які 3 студзеня стаў старшынёй арганізацыі, пачаў неадкладныя кансультацыі з лідарамі іншых краін.

Ноччу 6 студзеня Савет АДКБ пагадзіўся накіраваць калектыўныя міратворчыя сілы ў Казахстан. Накіраваць свае падраздзяленні пагадзіліся ўсе члены арганізацыі, а менавіта Расія, Беларусь, Арменія, Кыргызстан і ТаджыкістанБелорусские военные вошли в состав миротворцев ОДКБ в Казахстане.

Мэты і задачы Міратворцы накіроўваліся ў Казахстан на «абмежаваны па часе перыяд». Іх мэта: стабілізацыя і нармалізацыя становішча ў краіне, «вяртанне яе ў прававое поле». Замежныя войскі прыступілі да аховы найважнейшых ваенных і дзяржаўных аб’ектаў, садзейнічаючы казахскім сілам правапарадку. Пры гэтым у вайскоўцаў было права прымяняць зброю «ў выпадку нападу ўзброеных банд». Улады краіны, у прыватнасці першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Даўрэн Абаеў, зрабілі асаблівы акцэнт на выкананні замежнікамі прыкрыцця і ахоўных функцый, адпрэчваючы магчымасць ужывання кантынгенту ў баявых аперацыях супраць якіх-небудзь баевікоўВласти Казахстана заявили, что солдаты ОДКБ не участвуют в боевых операциях в стране.

Кантынгент

Разгортванне

У Казахстан 70 ваенна-транспартнымі самалётамі Іл-76 і 5 цяжкімі Ан-124 ваенна-транспартнай авіяцыі ПКС РФ прыбылі першымі часці Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Перадавыя падраздзяленні тут жа прыступілі да выканання пастаўленых задач.

У краіну ад расійскага боку рыхтаваліся размясціцца 45-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння, 31-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада, 217-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк са складу 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізііМиротворцы ОДКБ помогают правоохранителям Казахстана поддерживать порядок и охранять стратегические объекты //«Первый канал», 7 января 2022. У сваю чаргу ад Беларусі — 103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада, у тым ліку міратворчая рота з яе складуВиктор Баранец.Что известно о российских миротворцах в Казахстане: кого отправят и чем займутся // Комсомольская правда, 6 января 2022. Адпраўку вышэйназваных сіл беларускія і расійскія ваенныя ведамствы пацвердзілі толькі ў другой палове дня 6 студзеняВ Казахстан направлена миротворческая рота из состава 103-й бригады сил специальных операций // СБ. Беларусь сегодня, 6 января 2022В Казахстан в составе сил ОДКБ направят подразделения спецназа ВДВ России // RT, 6 января 2022В Казахстан прибыли первые российские военные из дивизий, участвовавших в агрессии против Украины//«Новое Время», 6 января 2022.

Першая частка беларускага кантынгенту са складу батальёна-тактычнай групы, сфарміраванай на базе міратворчай роты 103-й брыгады, вылецела з аэрадрома Мачулішчы на расійскім транспартніку і прыбыла на тэрыторыю Казахстана да паўночыОДКБ уведомила ООН об отправке миротворцев в Казахстан. Усяго праведзена пяць вылетаў на пяці самалётах Іл-76Для урегулирования ситуации в Казахстан прибыли белорусские миротворцы. Перакідка войск з Беларусі была скончана да другой паловы дня 7 студзеня, пасля чаго яны прыступілі да выканання пастаўленых задачОфициально: белорусские военные приступили к выполнению боевых задач в Казахстане // Хартия 97, 7 января 2022.. Выгрузка прайшла на аэрадроме «Жэтыген», які размяшчаецца за 50 км на поўнач ад Алма-Аты. Сюды перакінуты ваенныя і іншых краін. Таксама частка міратворцаў была дастаўлена непасрэдна ў грамадзянскі аэрапорт Алма-Аты у 15 км на ўсход ад горадаРоссийские миротворцы из сил ОДКБ продолжают прибывать в Казахстан.

7-га чысла каля 200 таджыкістанскіх вайскоўцаў дастаўлены бортам расійскай авіяцыі з аэрапорта ГісарВоенные Таджикистана отправились в Казахстан. У гэты час яшчэ 70 чалавек падалі Узброеныя сілы АрменііАрмения отправила в Казахстан порядка 70 военных в составе миротворческих сил ОДКБ // Sputnik Армения, 6 февраля 2022 са складу 12-й міратворчай брыгадыОльга Ившина, Григор Атанесян. Российская военная разведка и белорусские миротворцы. Кого страны ОДКБ отправляют в Казахстан // BBC News, 7 января 2022 (пазней колькасць армянскага кантынгенту ўзрасла да 100Армения отправит в Казахстан сто миротворцев//«Интерфакс», 7 января 2022). У сваю чаргу Кыргызстан хоць і абвясціў аб далучэнні да місіі, але не змог сабраць кворум парламента для абмеркавання пытання адпраўкі войскаў у Казахстан з-за пратэстаў супраць ваеннага ўмяшання. Тым самым кыргызстанскі кантынгент 6 студзеня не сфармаваны. Аднак яшчэ да атрымання дазволу парламента на ўдзел у міратворчых сілах АДКБ, падраздзяленні 25-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Скарпіён» былі ўжо перакінутыя да мяжы Казахстана«Это лучшие бойцы». Зачем Россия отправляет миротворцев в Казахстан. На наступны дзень кіраўніцтва краіны ўсё ж такі змагло ўзгадніць адпраўку войскаў. Намеснік кіраўніка кабінета міністраў Камчыбек Ташыеў заявіў аб падрыхтоўцы для аперацыі 150 вайскоўцаўКиргизия направит миротворцев в Казахстан в рамках ОДКБ. Гэтыя сілы самалётамі ПКС РФ дастаўлены з авіябазы «Кант» на аэрадром Алма-АтыВоенные Киргизии прибыли в Казахстан в рамках миротворческой миссии.

Меркавалася 7 студзеня завершыць перадыслакацыю ўсіх міратворчых сіл. Аднак канчаткова разгортванне завяршылі 8-га, калі на аэрадромы «Жытыген» і «Алматы» прыбылі апошнія вайскоўцы з падраздзяленняў Ульянаўскага злучэння ПДВ і 45-й брыгадыНовые бригады российских десантников прибыли в Казахстан в составе миротворцев ОДКБ. На той момант для перакідання асабістана складу і тэхнікі авіяцыя ПКС Расіі здзейсніла звыш за 108 рэйсаў.

Колькасць Па даных надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Рэспублікі Казахстан ва Украіне і ў Рэспубліцы Малдова па сумяшчальніцтве Дархана Калетаева, на канец разгортвання агульная колькасць замежных вайскоўцаў у краіне склала 3 тысячы чалавекАнастасия Горбачева. Ни больше ни меньше: посол Казахстана в Киеве назвал число перебрасываемых военных ОДКБ//УНІАН, 06.01.22. Тым не менш генсек АДКБ Станіслаў Зась ацаніў колькасць міратворчага кантынгенту ў каля 2,5 тысячы, але адзначыў, што пры ўзнікненні неабходнасці групоўка можа быць узмоцненаСтанислав Зась: разговоры о том, что ОДКБ оккупирует Казахстан, — глупость//«РИА Новости», 6 января 2022. 10 студзеня прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў, выступаючы на сесіі Савета калектыўнай бяспекі альянсу, паведаміў аб 2030 вайскоўцаў. Таксама, са слоў кіраўніка дзяржавы, замежны кантынгент размяшчае 250 адзінкамі тэхнікі10 января в формате видеоконференции состоялось внеочередная сессия Совета коллективной безопасности ОДКБ. Обсуждалась ситуация в Республике Казахстан и меры по нормализации обстановки в стране. У сваю чаргу сродкі масавай інфармацыі называлі лічбы ў 3000СМИ узнали, сколько тысяч российский военных перебрасывают в Казахстан на подавление протестов—3600Миротворцы ОДКБ завершили развертывание на территории Казахстана. Подобны роскід у лічбах паўстаў з-за адсутнасці афіцыйных даных па міратворцам Расіі і Беларусі. Колькасць войскаў апошняй ацэньвалася ў 200Объекты особой важности: как миротворцы ОДКБ выполняют свои задачи в Казахстане—500В Беларуси оценили ход миротворческой миссии в Казахстане чалавек. Астатнюю частку кантынгенту АДКБ склалі 200 таджыкістанскіх, 150 кыргызстанскіх і 100 армянскіх вайскоўцаў.

Аснашчэнне