Партызанская брыгада імя М. І. Калініна — партызанская брыгада, створаная 12 мая 1944 года на базе 1-га (арганізаваны ў жніўні 1943 года ў 2-й Ушацкай партызанскай брыгадзе імя П. К. Панамарэнкі) і 2-га (арганізаваны ў партызанскай брыгадзе імя В. І Чапаева) Віцебскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Мёрскага раёна. 2 ліпеня 1944 года брыгада (186 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад 1-ы атрад; 2-і атрад; 3-і атрад.

Камандаванне Камандзір Ф. Н. Гаўрыленка.

Камісар М. А. Клімянок.

Начальнік штаба М. М. Чупрак.

Партызаны ў кастрычніку 1943 года спалілі ўсе масты на бальшаку Германавічы — Дзісна. У лістападзе правялі засадны бой супраць нямецкага гарнізона ў Дзісне, які накіроўваўся супраць партызан. У лютым 1944 года напалі на гарнізон у вёсцы Лужкі, у маі 1944 года вялі баі супраць карнай экспедыцыі. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Навадруцк — Варапаева.

Памяць У 1975 годзе ў горадзе Мёры ў гонар брыгады пастаўлена стэла.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе