Турча́нка — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нясета (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца за 0,6 км у напрамку на захад ад аграгарадка Слабодка. Упадае ў Нясету каля вёскі Турчанка. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Каля ракі вёскі Турчылаў, Аляксееўка, Дзмітраўка 1, Турэц.
Літаратура — С. 124.
Ліст карты N-35-95. Выданне 1981 г.
Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны